Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.04.2016
Адукацыйная школа «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння»

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашае на адукацыйную праграму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння».

Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў. Праца школы будзе арыентавана на некалькі прынцыпаў і установак:

 

Праграма школы арганізавана ў тры этапы:

 

Вынікі працы школы – вынікі даследчай практыкі, артыкулы, матэрыялы лекцый – стануць падставай для публікацый.

Больш падрабязнае апісанне і праграму школы можна прачытаць тут.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Батаеў, Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іван Сухій, Ганна Пазняк, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Зміцер Гаўрусік, Яраслаў Бекіш, Юрась Меляшкевіч, Таццяна Вадалажская, Зміцер Бабіцкі і іншыя.

 

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі і актывісты экалагічнага і урбаністычнага руху, якія маюць досвед працы і зацікаўленыя ў развіцці сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

 

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку да 15 красавіка. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 18 красавіка.

Заняткі школы пачнуцца з 23 красавіка 2016 года.

Заняткі будуць праходзіць у Мінску. Для іншагародніх удзельнікаў прадугледжана магчымасць кампенсаваць выдаткі на праезд і пражыванне.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.

 

Інфармацыйныя партнёры:

Талака.by

Беларусский журнал

Eurobelarus.info

Vitebsk4me

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат