Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.11.2015
Абвешчаны шорт-ліст музычнай прэміі «Героі году-2015»

Па сем прэтэндэнтаў увайшлі ў намінацыі «Адкрыццё году» і «Героі году» музычнай прэміі ад парталу Tuzin.fm. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на вялікім канцэрце 12 снежня ў клубе «Пляцоўка Хол».

«Каб патрапіць у шорт-ліст нашай прэміі, гурт мусіць цягам году дэманстраваць актыўнасць – студыйную, медыйную, канцэртную, часта нават не дзякуючы, а насуперак абставінам. Важную ролю таксама грае поспех песень, кліпаў і альбомаў у нашых чартах. Ну а самае галоўнае – актуальнасць яго творчасці», – вядзецца ў звароце рэдакцыі парталу Tuzin.fm з нагоды абвяшчэння шорт-ліста. На перамогу ў намінацыі «Адкрыццё году» прэтэндуюць новы праект Яна Маўзера «Мама», альтэрнатыўная каманда з Брэста «Zolki band», гурт «Ілюжан», рэп-выканаўца Angst, бард Стась Сілка, спявачка Pauline і гурт Teleport. Прэтэндэнтаў на званне «Героі году» («Найлепшы гурт або выканаўца году») таксама сямёра. Гэта гурты Brutto, Navi, «Крамбамбуля», Re1ikt, Tonqixod, Shuma і Зміцер Вайцюшкевіч.

Усе намінанты запрошаны ў якасці гасцей на ўручэнне прэміі, якое адбудзецца на 12-годдзе парталу Tuzin.fm у клубе «Пляцоўка Хол». У гэты вечар зайграюць Pauline, Zolki band, Angst, а таксама намінанты на «Герояў году» – Re1ikt i Navi. Арганізатары папярэджваюць, што магчымыя сюрпрызы.

У розныя часы ў намінацыі «Адкрыццё году» перамагалі Akute (2010), Паліна Рэспубліка (2011), «Людзі на балоце» (2012), Hurma (2013), Сяргей Башлыкевіч і Leibonik (2014). «Героямі году» прызнаваліся «Крамбамбуля» (2004), Zet (2005), рок-паэт Міхал Анемпадыстаў (2006), N.R.M. (2007), «Глюкі» (2008), «Ляпіс Трубяцкі» (2009), «Глюкі» (2010), «Ляпіс Трубяцкі» (2011), Akute (2012), Re1ikt (2013), Dzieciuki (2014).

12 снежня (субота). 19.00. Прэмія «Героі году» з удзелам Pauline, zolki band, Angst, Re1ikt, Navi. Квіткі (з улікам камісіі аператара) — 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік). Квіткі можна набыць онлайн тут http://www.kvitki.by/ru/event/30704  або ў касах kvitki.by па ўсёй краіне. Тэлефон для даведак: + 375 29 687-20-93

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат