Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.04.2016
8-9 мая ў Мінску адбудзецца фестываль handmade «Таямніцы Майстэрства»

У гонар гадавіны Дня Перамогі фестываль «Таямніцы майстэрства» традыцыйна будзе рады убачыць сваіх наведвальнікаў. 8 і 9 мая ў мінскім Цэнтральным дзіцячым парку ім. М. Горкага (вул. Фрунзе, 2) на адной пляцоўцы збяруцца не толькі прафесіяналы, але і майстры-пачаткоўцы.

afisha_belФестываль-кірмаш «Таямніцы майстэрства» ўжо  12 раз адчыняе свае дзверы для майстроў handmade. У кірмашы бяруць удзел прадстаўнікі не толькі сучасных, але і  старажытных відаў рамёстваў. Арганізатары «Таямніц» абяцаюць усім творчую і гасцінную атмасферу, прэзентацыі ад прафесіяналаў і незвычайныя майстар-класы. Сцэна фестывалю паслужыць адкрытай пляцоўкай для выступаў маладых талентаў і творчых калектываў-пачаткоўцаў.

«Таямніцы майстэрства» даюць унікальную магчымасць майстрам не толькі прадставіць свае работы шырокай аўдыторыі, але і распавесці пра сябе, атрымаць новыя кантакты. Таксама дадаць у партфоліа мноства прафесійных фотаздымкаў і набыць вопыт удзелу ў буйных мерапрыемствах.

На два дні наведвальнікі змогуць паглыбіцца ў атмасферу творчасці і выдатнага настрою, атрымаць асалоду ад святочнай праграмы парку і выбраць душэўныя падарункі для сябе і сваіх блізкіх.

У правядзенні мерапрыемства возьмуць удзел майстры, артысты, фатографы, а таксама друкаваныя выданні і папулярныя інфармацыйныя парталы.

Пра падрабязнасці і ўмовы ўдзелу ў мерапрыемстве можна даведацца тут.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся:

«Таямніцы майстэрства»

www.crafts.by , e-mail: info@crafts.by

Хлопцава Алена тэл.: +375 (29) 218 49 58,

Мішурная Ала тэл.: +375 (29) 717-07-05.

«Цэнтр дзелавога развіцця»

http://bdcenter.by/

Паштовы адрас: 220004, г. Мінск, а/я 100.

Тэл./факс: +375 17 22-69-777;

e-mail: info@bdcenter.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат