Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.02.2017
У школах Магілёўскай вобласці пачаліся інтэрактыўныя ўрокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

У школах Магілёўскай вобласці пачаліся інтэрактыўныя ўрокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Урокі роднай мовы «Чытаем па-беларуску з velcom» з вядомымі дзеячамі беларускай культуры ў якасці настаўнікаў пачаліся ў Магілёўскай вобласці. Першыя інтэрактыўныя заняткі для малодшых школьнікаў ужо прайшлі ў Горках, Асіповічах і Крычаве. У Горках у межах праекта таксама прайшла сустрэча пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Ліпскага са студэнтамі Горацкага педагагічнага каледжа.  У лютым і сакавіку да адукацыйнай ініцыятывы далучыцца «Культурная сталіца Беларусі-2017» Бабруйск і Магілёў.

 «Чытаем па-беларуску з velcom» – сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва рэспубліканскага маштабу, галоўная мэта якой – развіць цікавасць малодшых школьнікаў да беларускай мовы і літаратуры. У ёй ужо прыняло удзел больш  за 14 000 малодшых школьнікаў з Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 У Магілёўскай вобласці незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры правядуць такія ж незвычайныя настаўнікі: пісьменнік Уладзімір Ліпскі, вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт і пісьменніца-казачніца Алена Масла. У пастаяны склад настаўнікаў праекта таксама ўваходзяць пісьменніца Раіса Баравікова і Наталля Бучынская.

 «Быць настаўнікам у такім праекце – адчуваць сябе патрэбным, адчуваць упэўненасць у тым, што твая справа прыносіць карысць – фарміруе духоўнасць у дзецях , – расказаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Ліпскі. Бо мова, літаратура і культура ў цэлым – тое, без чаго духоўнасць прадставіць нельга. На ўроках я не ацэньваю дзяцей, а прашу, каб тыя ацанілі мяне. Гэта іх вельмі падбадзёрвае і захапляе. У такім фармаце атрымліваецца сапраўды добры дыялог пра мову і літаратуру. Так склалася, што многія стагоддзя беларуская мова не могла фарміравацца паўнавартасна. І зараз, такімі вось маленькімі крокамі, як праект «Чытаем па-белруску з velcom», мы адраджаем нацыянальную ідэнтычнасць, фарміруем культурную спадчыну. Такія праекты – прыклад для ўсіх беларускіх  кампаній».

 Запрошанымі настаўнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» часта становяцца і іншыя вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва. Так у праекце ўжо бралі ўдзел Аліна Талай, Алег Страхановіч, Зміцер Ліхтаровіч, Алег Лепешанкоў і іншыя. Усяго ў Магілёўскай вобласці займальныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры пройдуць у 25 установах адукацыі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат