Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.05.2016
5 прычынаў раз і на ўсё жыццё палюбіць этна

Чаму вышыванкі, песні і абрады – гэта не кароткачасовая мода і не захапленне па маладосці год, але лад жыцця?

Belsat.eu шукаў адказ на свяце Юр’я, зладжаным 7 траўня «Студэнцкім этнаграфічным таварыствам» у конна-гістарычным клубе «Залатая шпора».

Yurya-SET_01-640x400

Убачыць прыгажосць: мужчынскую і жаночую

У «Студэнцкім этнаграфічным таварыстве» расказваюць праўдзівы жарт. Аднойчы на этнафестывалі ў адной замежнай краіне беларус пазнаёміўся з мардвінкамі. Увесь дзень ён любаваўся экзатычным хараством дзяўчат у традыцыйных строях. Пад час after-party, калі ўдзельнікі фэсту пераапрануліся ў звычайнае адзенне, ён іх не пазнаў, не звярнуў увагі і прайшоў міма.

Традыцыйны строй мяняе чалавека да непазнавальнасці. Беларускае адзенне стагоддзямі кшталтавалася паводле прапорцый і тыпу знешнасці нашых людзей. Хочаце паглядзець на сябе і прыемна здзівіцца? Апраніце ўвесь комплекс традыцыйнага адзення (пажадана менавіта з рэгіёну вашага паходжання) і падыдзіце да люстэрка. Рэдка хто пасля гэтага хоча як найхутчэй вярнуцца да ўнісэксавых вузкіх джынсаў і маек у абліпку.

<>

Пакаштаваць сапраўдную традыцыйную культуру: без савецкай беднасці і маркетынгавай кан’юктуры

Што мы ведаем пра нашу традыцыю? Саломка, дранікі, «Касіў Ясь канюшыну»? Сялянская культура, месца якой у XXI урбаністычным стагоддзі ў музеі і ў аграсядзібе? Рэканструктары-этнографы збіраюць матэрыял у экспедыцыях ды архівах. Са скрупулёзнай дакладнасцю затым узнаўляюць яго ў сваіх імпрэзах. Варта хаця б адзін раз завітаць на такое мерапрыемства, каб паглядзець на Дажынкі ці Купалле без налёту эстраднасці ці камерцыі.

<>

Якасна рэлаксаваць

Прынцып дзеяння модных атныстрэсавых размалёвак для дарослых прыдуманы задоўга да іх папулярнасці.

Вышыўка, вязанне, распісванне яек на Вялікдзень, нарыхтоўка зёлак – пад час гэтых заняткаў рукі працуюць з дробнымі дэталямі, а галава і душа адпачывае ад клопатаў.

Калі патрабуецца больш моцная рэлаксацыя з фізічнай нагрузкай, то кавальства, ганчарства ці простая рубка дроваў вам у дапамогу.

Акрамя захапляльнага працэсу – карысны вынік!

<>

Каб верыць у моц слова

«Людзі зычаць адзін адному на Новы год здароўя, шчасця, усяго-усяго, але не выконваюць для гэтага ніякіх дзеяў», – гаворыць сябра СЭТ Наталля Ярмалінская. – Традыцыйнае свята – гэта абрад і рытуал. Напрыклад, гаспадары выганяюць коней на першую траву: яны жадаюць жывёле дабра і падмацоўваюць свае жаданні рытуалам».

Вядома, да такой магіі можна ставіцца па-рознаму. І разам з тым рэдкая сёння ўстаноўка «слова – гэта дзеянне» цалкам натуральная для традыцыйных святаў, асабліва калі яны ладзяцца адмыслоўцамі.

<>

Каб жыць экалагічна і гарманічна

Шмат у каго інтарэс да этна пачынаецца з хобі і перарастае ў лад жыцця. Людзі з вышэйшымі адукацыямі перасяляюцца з гораду ў вёску, заводзяць кароў і агароды. Калі гадамі з захапленнем вывучаць традыцыі, то рана ці позна захочацца паводле іх жыць, каб разумець яшчэ глыбей.

«Я гляджу на гэта як на экалагічную нішу гаспадарання, – тлумачыць архітэктар, сталы ўдзельнік традыцыйных святаў Зміцер Марашка. – Ландшафт і клімат фармуюць мысленне, а яно ў сваю чаргу – традыцыі абрадавыя і гаспадарчыя».

У прыклад Зміцер прыводзіць тое, што розніца паміж узыходам сонца ў Горадні і Магілёве – каля 40 хвілін. Адпаведна, каб добра сябе адчуваць, жыхары гэтых гарадоў маюць падымацца разам з сонцам, а не па адным і тым жа гадзінніку. Калі жывеш у сваім доме і працуеш на ўласную гаспадарку ці бізнес, зрабіць гэта прасцей.

Традыцыя – гэта не зубры, буслы і вышыванка, а перадусім веды і мудрасць, прысвяціць якім можна ўсё жыццё.

ХМ, belsat.eu

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат