Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.02.2016
19 і 21 лютага «Арт Сядзіба» ладзіць «Дні роднай мовы» з вялікай культурнай праграмай

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаны роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

19 лютага з 17.00 да 22.00 у прасторы «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх) «Арт Сядзіба» ладзіць «Дні роднай мовы»: у праграме прэзентацыя папулярных беларускамоўных настольных гульняў, выступы паэтаў і музычных гуртоў.

Праграма 19 лютага:
17.00 — 19.00: Гульнятэка. Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Разам», «Яшчарка», «Казачнік», «1514», «Мова»;
19.00 — 20.00: «Вялікі паэтычны ART JAM»: Анхела Эспіноса, Віктар Жыбуль, Алесь Плотка, Воля Чайкоўская, Кацярына Массэ;
20.00 — 21.00: Музычная частка: Martin S., Сяргей Башлыкевіч, Пётр Клюеў;
21.00 — 22.00: «Спеўны сход»;
На працягу ўсяго дня: Квэст+шоу ў віртуальнай рэальнасці ад суполкі «Шукай.BY».

Прэзентацыя пятага нумару часопіса ALOVAK.

Прастора «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх). Уваход вольны.

21 лютага — спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў»

21 лютага адбудзецца паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.
Спектакль «Браніслаў» прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Многія чулі, што Тарашкевіч распрацаваў класічную граматыку і правапіс беларускай мовы. Але пра ягоны пакручасты і трагічны лёс, пра які можна напісаць не тое што п’есу, а нават раман, амаль ніхто не ведае. Варта наведаць.

Уваход на спектакль 21 лютага па папярэднім запісе. Колькасць месцаў абмежаваная. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту artsiadziba@gmail.com.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат