Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.07.2015
10 фактаў пра Пётру Сергіевіча

1. Першай асновай для творчасці лічыў народнае мастацтва: «Каб развіць мастацтва, трэба зрабіць сувязь з вёскай, адкуль, як з крыніцы, б’е й разходзіцца падсвядомы твор нашага народу».

2. З’явіўшыся на свет па-за шлюбам, імя па бацьку (Аляксандравіч) атрымаў ад маці – Аляксашы.

3. Першую сваю персанальную выставу зрабіў напрыканцы 1935 года. Рэцэнзент так пісаў у часопісе “Шлях моладзі” пра гэтую экспазіцыю: “Пётра Сергіевіч ёсць жывапісец цалкам беларускі. Любым яго матывам ёсць праца селяніна на полі, вясковыя флірты, народныя гульні – словам, усё сялянскае жыццё. Нямала ўвагі мастак прысвячае і нашай мінуўшчыне. Тут мы бачым сцэну паўстанцаў 1863 года на чале з Каліноўскім і другую карціну — “Выправа на вайну ваяроў пад кіраўніцтвам князя Усяслава”…”

4. Спадчына мастака – больш за 600 палотнаў. Гэта гістарычныя палотны – “К. Каліноўскі і В. Урублеўскі робяць агляд паўстанцаў у 1863 годзе”, “Скарына ў рабочым кабінеце”, “Усяслаў Полацкі”, партрэт “Максім Танк” і іншыя, шматлікія пейзажы роднага краю. За заслугі ў развіцці выяўленчага мастацтва ўрад Літвы надаў яму званне заслужанага дзеяча мастацтва Літоўскай ССР.

Кастусь_Каліноўскі_сярод_паўстанцаў_1863_года_(1955)  sirhievich

5. Карціна “А ты, сіраціна, жыві…” была задумана пад простай назвай “На працу”. Паэт Валянцін Таўлай, пабачыўшы карціну яшчэ ў майстэрні, сказаў, што яна паводле настрою ідэальна адпавядае раннім творам Янкі Купалы. Перачытаўшы купалаўскія вершы пра сіроцкі лёс землякоў, Пётра Сергіевіч пагадзіўся з Таўлаем. І калі ў Менску ў 1944 годзе адкрыўся Купалаўскі музей, творца падарыў установе гэтую карціну. А першы дырэктар музея Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (удава Янкі Купалы) выкарыстала работу як ілюстрацыю да верша Я.Купалы канца 1913 года “А ты, сіраціна, жыві…”

6. Для роспісу касцёла ў Жодзішках мастак выбраў рамантычна-рэалістычную стылістыку мастацкага аповеду. У фігурах, створаных у жывапісе, манументаліст паўтарыў партрэтныя выявы вяскоўцаў, парафіянаў жодзішкаўскага касцёла. Сам пробашч прасіў пазіраваць мастаку самых збяднелых вернікаў сваёй парафіі. І праз 60 гадоў жыхары Жодзішак называлі тых, хто быў намаляваны на сценах капліцы.

7. У 1934 г. у Вільні выходзіць паэма заходнебеларускага паэта Міхася Машары “Смерць Кастуся Каліноўскага”. На вокладцы кнігі быў змешчаны партрэт Каліноўскага, гравіраваны на лінолеуме П. Сергіевічам.

8. Акрамя жывапісу, П.Сергіевіч займаўся рэдагаваннем часопіса «Нёман», быў аўтарам артыкулаў па гісторыі і тэорыі мастацтва.

9. У Менску ў мастака было ўсяго 2 выставы. Выступаючы на адной з іх, Сергіевіч сказаў пра сваю запаветную мару – “каб народ беларускі жыў вольным жыцьцём, тварыў сваю культуру і вызнаваў адзінага Бога”

pic_16

10. Упрыгожыў фрэскавымі размалёўкамі касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах. Асабліва вылучаюцца “Спасланне Святога Духа на Апосталаў” у купале, “Маці Божая са святымі Станіславам і Казімірам” у галоўным алтары і “Анёльскі спеў” над хорамі. Вельмі цікавыя і сюжэты на сценах прэсбітэрыя – “Абарона Чанстаховы” і “Цуд над Віслай”. Сценапіс у Солах стаў самым вялікім цыклам мастака, манументальнымі размалёўкамі быў упрыгожаны ўвесь касцёл – столь і сцены. Некаторыя кампазіцыі ў храме маюць аўтарскі подпіс.

soly kasciol2

kasciol

(“Цуд над Віслай”)


10 ліпеня 1900 г. у вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне нарадзіўся беларускі мастак Пётра Сергіевіч. Навучаўся ў Вільні, Кракаве, Італіі. У Акадэміі прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя быў вучнем Фердынанда Рушчыца, які паспрыяў фармаванню Сергіевіча як майстра пейзажа, партрэта і манументальнага роспісу. Амаль усё жыццё пражыў у Вільні. Пётра Сергіевіч быў прыхільнікам і актыўным дзеячом беларускага адраджэння ў 1930-я гады. Памёр у лістападзе 1984 года ў Вільні, дзе і быў пахаваны на Антокальскіх могілках.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат