Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.07.2015
10 фактаў пра Магдалену Радзівіл

1. Для размоў у сяброўскім коле ўсё жыццё выбірала альбо беларускую, альбо французскую мову. Усё жыццё пазіцыянавала сябе як беларуска. У пачатку ХХ стагоддзя Магдалену Радзівіл празвалі “Беларусіха”.

2. У сваіх вёсках Кухцічы, Каменка і Узда адчыніла беларускія школы, фінансавала іх.

3. Яна хацела, каб беларускае насельніцтва карысталася роднай мовай (беларуская мова была абавязковай ва ўсіх яе маёнтках, на ёй навучаліся дзеткі ў школе), марыла пра адраджэнне ў Беларусі грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы.

maryja

4. Падтрымлівала першыя беларускія перыядычныя выданні: «Нашу Ніву», выдавецтва «Загляне сонца ў наша ваконца» ў Пецярбургу, Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні, каталіцкі клерыкальны часопіс «Bielarus», які выходзіў на лацінцы, іншыя выданні.

5. За яе грошы былі надрукаваныя кнігі «Вянок» Максіма Багдановіча (1913), «Рунь» Максіма Гарэцкага (1914), «Родныя з’явы» Тараса Гушчы (Якуба Коласа, 1914), «Курганная кветка» Канстанцыі Буйло (1914), «Васількі» Ядвігіна Ш. (1914).

6. У Мінску Магдалена доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным доме Абрампольскага. Гэты дом захаваўся і цяпер. Ён знаходзіцца справа ад Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці.

123

7. Летувіскі ўрад у знак удзячнасці за дабрачынную і фундатарскую дзейнасць узнагародзіў нашу зямлячку ордэнам «Вялікі крыж Гедзіміна».

8. Падтрымлівала матэрыяльна беларускіх каталікоў. Аказала фінансавую дапамогу для будаўніцтва трох аднапавярховых будынкаў інтэрната семінарыстаў у Вільні. Нягледзячы на тое, што была шчырай каталічкай, дапамагала грашыма іншым канфесіям.

9. Родавая пахавальня Завішаў у г. Узда пабудаваная ў форме піраміды. Наверсе ў ёй месціцца таямнічы пакой, куды залезці можна толькі па схіле, а ў цэнтры пакоя – калона.

uzda-kaplica-pahavalynya-3162-1424446524_b1

10. Вокладка першага выдання кнігі вершаў А. Зязюлі «З роднага загону» мела надпіс «фундацыі Радзівілаў (Мікалая і Магдалены з Завішаў)». Пры наступным выданні кнігі ў 1931, ужо пасля смерці яе аўтара, гэтае прысвячэнне знікла.


 8 ліпеня 1861 г. у Варшаве нарадзілася Магдалена Радзівіл. Бацька Магдалены Ян Казімір паходзіў з беларускага шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь». За сваё жыццё два разы была замужам: першы раз за графам Людвікам Красінскім, другі – за князем Мікалаем Радзівілам, які быў на 19 гадоў маладзейшы за яе і загінуў падчас Першай сусветнай вайны ў 1914 г. Пасля рэвалюцый Магдалена Радзівіл жыла ў Польшчы, Літве, Германіі, а ў 1932 пераехала ў Швейцарыю, паступіла там у кляштар сясцёр-дамініканак, дзе і памерла 6 студзеня 1945 г.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат