Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.03.2015
Магчымыя рубрыкі на занятках

АБАВЯЗКОВЫЯ

* Граматычная частка (культура мовы, правапіс, лексіка, сінтаксіс, марфалогія і г.д.) — апісанне моўнай з’явы і практычныя заданні. Бадай, гэта самая “сур’ёзная” частка заняткаў, таму не варта адсоўваць яе далёка ад пачатку. Найлепей даваць, пакуль увага і канцэнтрацыя слухачоў максімальныя.

Слоўнік па тэме з замацаваннем. Набор лексікі па тэме заняткаў: як асобныя словы, гэтак словазлучэнні і гатовыя выразы. Крытэр — максімальная прымяняльнасць у паўсядзённай жывой мове.

* Госць заняткаў. Вельмі важна запрашаць на заняткі госця. Крытэр адзін — каб чалавек быў беларускамоўны. Істотна, каб гэта былі не толькі, і нават не столькі філолагі ды літаратары. Варта запрашаць людзей самых розных прафесій — каб паказаць, што беларуская мова прымяняльная паўсюдна. Больш за тое, у многіх выпадках тэма наступных заняткаў якраз і падбіраецца пад цікавага госця.

 

ВЕЛЬМІ ПАЖАДАНЫЯ

* Што? Дзе? Калі? — выкладчыкі і слухачы коратка дзеляцца навінамі, робяць абвесткі і анонсы. Пачынаць заняткі з такой рубрыкі добра тым, што людзі могуць “размяцца”, кожны мае мажлівасць хоць бы троху папрактыкавацца ў мове.

* Інтэрв’ю. Папрасіце аднаго слухача 2-3 хвіліны распавесці пра сябе: кім працуе, з якой сям’і, чым захапляецца. Гэта гуртуе слухачоў і паказвае, наколькі цікавыя людзі ходзяць на курсы.

Групавое творчае заданне або моўная гульня. Прыклады выкладзем крыху пазней.

 

МАГЧЫМЫЯ

Скайп-госць. Унікальная тэхнічная магчымасць для студэнтаў паразмаўляць з цікавым чалавекам з іншага горада ці нават краіны. Адзін з варыянтаў — запрасіць да размовы замежніка, які валодае беларускай мовай.

“Жывая мова” Юрася Бушлякова. Аўдыёфайл, прысвечаны аднаму з пытанняў культуры мовы. Слухаць і спампаваць аўдыёкнігу можна ТУТ.

Цікавінкі з архіва. Сканы са Статута, Метрык ВКЛ, Нашай Нівы пачатку ХХ ст., кніг Купалы, Коласа, Багдановіча, Багушэвіча, Гарэцкага… Пазней выкладзем сюды спасылкі на такія выданні.

* Усё, што вы самі прыдумаеце цікавае.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат