Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.03.2015
Групавыя заданні на занятках

Прыклады групавых заданняў.

ВЯСЁЛАЯ ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ВІКТАРЫНА

1. Якія словы маюць 100 зычных?

(стог, стос, столь, стогн)

2.У назве якой дзяржавы на канцы тры Я?

(Аўстрыя)

3. Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі?

(корань)

4. З чаго пачынаецца і чым канчаецца Нёман?

(н)

5. Які гасцінец нельга прывезці ў дапамогу?

(дарога)

6. Што гэта такое: ёсць у азёрах і рэках, а ў акіянах няма; ёсць у дрэвах і травах, а ў кваетках няма?

(р)

7. Што вы чуеце ў пачатку ўрока?

(ў)

8. Што знаходзіцца сярод ракі Сож?

(о)

9. Дзе вясна бывае пасля восені, раніца пасля дня, абед перад снеданнем і юнацтва пасля старасці?

(у слоўніку)

10. З якой рэчкі можна нарваць галінак?

(Бяроза – прытока ракі Шчара, Бярозка – прыток Нёмна)

11. Які часопіс гарыць і ніколі не згарае?

(“Полымя”)

12. Што стаіць паміж мною і вамі?

(займеннік і)

ГУЛЬНЯ Ў ЗНАЧЭННІ СЛОВА

ВЕРАШЧАКА

1. разм. капрызлівае дзіця;

2. рэдкая мучная страва з мясам і каўбасой;

3. дзіцячая цацка, бразготка;

4. духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мех, які надзімаецца праз трубку.

ПАМОРАК

1. жыхар Памор’я;

2. мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага (на Поўначы)

3. хвароба, пошасць, эпідэмія;

4. змора, стан зморанага чалавека, знясіленасць;

5. непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці.

НЭНДЗА

1. галеча, беднасць;

2. разм. дрэннае надвор’е, хлюпота;

3. скарга;

АБЛЯМАВАЦЬ

1. увесці ў зман кагосьці, наўмысна сказаўшы няпраўду;

2. абшыць па краях палоскай з іншай тканіны;

3. збіць у лямец, зрабіць лямцам;

4. пакрыць сцены або столь спецыяльным матэрыялам, каб зрабіць паверхню гладкай;

5. разм. аблапошыць, абабраць.

КАСНІК

1. падстаўка для касы;

2. разм. касы, касавокі чалавек;

3. вузкая палоска тканіны, стужка, якую ўплятаюць касу;

4. край страхі, што навісае над сцяной, а таксама месца пад ім;

5. мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку.

ГУЛЬНЯ Ў РЫФМУ:  НАЗОЎНІКІ НА –АК

Трэба ўзгадаць як мага болей беларускіх словаў з суфіксам –ак. Выклікаюцца 5-10 слухачоў, якія па ланцужку называюць па адным слове на –ак. Той, у каго варыянты скончыліся, выбывае з гульні. Перамагае той, хто застаўся апошнім.

Абутак                                 Выпадак                             світанак

Адбітак                                Выкармак                           скрутак

Адвячорак                         Ваўкалак                             рабунак

Абабак                                 Вядзьмак                            ранак

Абярэмак                           ганчак                                  рахунак

Аскепак                               гатунак                                рыштунак

Абломак                             гузак                                      унёсак

Абрубак                              гусак                                     вылюдак

Абрывак                             дадатак                                вырадак

Азадак                                 дастатак                              прыпынак

Агрызак                              дзівак                                   прагалак

Адгалосак                          кавалак                                інш.

Адпачынак                        каўпак

Атожылак                           лайдак

Адрэзак                               мастак

Асяродак                            навобмацак

Ахапак                                 пакунак

Абаранак                            падарунак

Батрак                                 пацалунак

Буряк                                   пастарунак

Варунак                               перапынак

ГУЛЬНЯ Ў РЫФМУ: НАЗОЎНІКІ НА –НЯ

Трэба ўзгадаць як мага болей беларускіх словаў, што заканчваюцца на -мя. Выклікаюцца 5-10 слухачоў, якія па ланцужку называюць па адным такім слове. Той, у каго варыянты скончыліся, выбывае з гульні. Перамагае той, хто застаўся апошнім.

Аўчарня                                                        Вастрыня

Баўбатня                                                      Велічыня

Вартоўня                                                      Вышыня

Вітальня                                                       Гарачыня

Гаварыльня                                                 Глыбіня

Клуня                                                            Гульня

Кнігарня                                                       Гушчыня

Кузня                                                            Дабрыня

Кухня                                                            Далечыня

Лазня                                                            Даўжыня

Лякарня                                                        Цеплыня

Парыльня                                                    Цішыня

Пральня                                                       Чысціня

Пуня                                                              Шырыня

Пякарня                                                       + назвы маладых істотаў кшталту:

Радзільня                                                     птушаня

Распранальня                                             шчаня

Спальня                                                        кацяня

Стайня                                                          важаня

Страўня                                                        гусяня

Сыраварня                                                   качаня

Цагельня                                                      зубраня

Чытальня                                                     звераня

Шатня                                                           і інш.

ГУЛЬНЯ Ў РЫФМУ: АСАБОВЫЯ НАЗОЎНІКІ НА -АР

Авіятар                                              Майстар

Аматар                                              Маляр

Арандатар                                        Махляр

Аратар                                              Меліяратар

Бондар                                              Механізатар

Валадар                                            Мысляр

Варатар                                             Парламентар

Ваяр                                                  Пчаляр

Гандляр                                            Пясняр

Ганчар                                               Разьбяр

Гарбар                                              Рымар

Гаспадар                                           Рэдактар

Друкар                                              Рэстаўратар

Завадатар                                         Спадар

Заўзятар                                           Сябар

Званар                                              Цясляр

Змагар

Канструктар

Карэктар

Куратар

Кухар

Лекар                                              лемантар)))

Лектар                                            бровар)) – не асабовыя назоўнікі

Ліхвяр                                            (адказаць, што яны азначаюць)

Лодар

ЗАГАДКІ ПРА СЯМ’Ю

1. Што за звярочак: па хаце ходзіць – ніхто яму не шкодзіць, усякі яго ўважае, дарогу саступае? (Дзіця)

2. Сядзіць дзіця на гародзе, сядзіць і гаворыць: “У мяне ёсць бацька, маці, а я ім не сын”. (Дачка)

3. Пяць разоў гарэў, адзін раз строіўся. Што гэта азначае? (Пяць дачок замуж аддаваў і аднаго сына жаніў)

4. Ішоў чалавек дарогай, ажно ўдваіх сена грабуць:

– Калі брат з сястрою – памажы, Божа, а мужык з жаною — смешкі да

жарты.

– А не брат з сястрою, не мужык з жаною, мая матка яе матцы свякроўка

была.

(Бацька з дачкою)

НАПІСАЦЬ КАЛЕКТЫЎНУЮ КАЗКУ

Кожная група (9, але можна скараціць) атрымлівае аркуш пад нумарам з дзвюма фразамі: першая зверху, другая знізу аркуша. Мэта: напісаць свой фрагмент казкі, які будзе пачынацца і заканчвацца зададзенай фразай. Потым прадстаўнікі груп становяцца паводле нумарацыі аркушаў і зачытваюць па ланцужку тэкст. Цэнтральны персанаж казкі – Марылька, усе астатнія адвольныя.

1. У нейкім царстве, у нейкім гаспадарстве жылі-былі дзед і баба.

…………… Сабралася Марылька і пайшла ў шырокі свет шчасце шукаць.

2. Сабралася Марылька і пайшла ў шырокі свет шчасце шукаць.

……………Раптам навокал усё сціхла: птушка не ўскрыкне, лісце не зашамаціць.

3. Раптам навокал усё сціхла: птушка не ўскрыкне, лісце не зашамаціць.

……………Агледзелася Марылька па баках – аж навокал нікога.

4. Агледзелася Марылька па баках – аж навокал нікога.

………………Раптам загуў-заскавытаў лес на розныя галасы.

5. Раптам загуў-заскавытаў лес на розныя галасы.

…………………І стаў такі дужы, што сам каго заўгодны заваліць.

6. І стаў такі дужы, што сам каго заўгодны заваліць.

…………………..Так кінуліся наўцёкі, што толькі іх і бачылі.

7. Так кінуліся наўцёкі, што толькі іх і бачылі.

…………………..За адну ноч вырабілі вясельны вянок маладой.

8. За адну ноч вырабілі вясельны вянок маладой.

…………………..Загарнулі ў настольнік і панеслі ў карэту.

9. Загарнулі ў настольнік і панеслі ў карэту.

…………………….І я там быў, мёд-піва піў, па вусах цякло, а ў губе не было.

Напісаць рэцэпт(ы) арыгінальных страваў, апісаць працэс прыгатавання і падавання на стол (групавое заданне):

МЯСНАЯ СТРАВА

РЫБНАЯ СТРАВА

СТРАВА З ПТУШКІ

МУЧНАЯ СТРАВА

СТРАВА З БУЛЬБЫ

НАПОЙ

СУП

САЛОДКАЯ СТРАВА

САЛАТ

КАША

ПРАЦЯГНІ ПРЫМАЎКІ І ПРЫКАЗКІ – Гульня

Напр., Ніхто не бачыць, як сірата плача, … (а кожны бачыць, як сірата скача) – несправядлівыя адносіны, калі людзі гатовыя асуджаць іншых.

  1. ПРЫМАК 15 ГОД … (ЦЕШЧЫНАГА КАТА НА ВЫ ЗАВЕ)
  2.  НЕ ЗАЎСЁДЫ ЯДЫ, ЯК… (НА ДЗЯДЫ, А ПРАЦЫ, ЯК У НЯДЗЕЛЮ)
  3.  І ДУРАНЬ ВЕДАЕ, … (ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА)
  4. ЗЯМЛЯ – ТАЛЕРКА: … (ШТО ПАКЛАДЗЕШ, ТОЕ І ВОЗЬМЕШ)
  5. ДЗЕДУ МІЛА, … (А ЎНУКУ ГНІЛА)
  6. ЗРАННЯ РОСНА, … (У ПОЎДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАР КАМАРЫ – УСЁ НЕ ДА ПАРЫ)
  7. ДАТУЛЬ НЯВЕСТКА БЫЛА МІЛА, … (ПАКУЛЬ БРУД З ХАТЫ НАСІЛА)
  8. ТАДЫ ТОЛЬКІ ПАН,… (КАЛІ ДОБРА П’ЯН)
  9. ГАЛОДНЫ ФРАНЦУЗ… (І ВАРОНЕ РАД)
  10.  РЭЧКІ НЕ ПЕРАПЛЫЎ – … (НЯМА ЧАГО ПАНЧОХІ СУШЫЦЬ)

ГРУПАВОЕ ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ ДА ТЭМЫ “РАСЛІНЫ”

Складзіце вершык, працягнуўшы прапанаваны радок:

Прыгожая кветка півоня

Па стакротцы варажыла…

Не дарыце дзеўкам ружы

У агародзе з’елі ўвесь агрэст

Люблю гарбатку я з язмінам

Пад таполяю на доле…

Бэз пагрукаўся ў шыбы…

Пайшла Марыська па дурніцы

Трыпутнікам я ранку палякую…

Без бульбы — гэта ж не вячэра!…

ЭЎФЕМІЗМЫ

Калектыўнае заданне: асобныя людзі з аўдыторыі атрымліваюць аркушы паперы з адным надрукаваным словам. Мэта – за 5 хвілін з дапамогай суседзяў знайсці да яго эўфемізмы, якія ўжо існуюць у мове, а таксама, калі гэта магчыма, прапанаваць свае варыянты.

ДУРАНЬ

ЗНІШЧЫЦЬ/ВЫНІШЧЫЦЬ

БОГ

ЧОРТ

МЯРЦВЯК

ІНВАЛІД

ТУРМА

СМЕРЦЬ

ТУАЛЕТ

ЦЯЖАРНАЯ ЖАНЧЫНА

СТАРЫ

П’ЯНЫ

ТОЎСТЫ ЧАЛАВЕК

СЭКС

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат