Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.06.2015
Зябкі (Глыбоцкі раён)

 

Зябкаўцы жывуць на беразе самага глыбокага на Беларусі возера і мараць, што хутка зноў будуць жыць у мармеладзе, як сто гадоў таму

 

Раней вёска Зябкі, што ў Віцебскай вобласці, звалася Жабкі. З-за вельмі балоцістых мясцін жабкі тут грумкаталі ў вясну так, што ўсё наваколле залівалася іхнім спевам.

У гэтых мясцінах людзі пасяліліся ў далёкія дахрысціянскія часы. Сваіх памёрлых яны хавалі ў курганах. Курганы насыпаліся вельмі даўгія, таму наступныя людзі, якія прыйшлі на гэтую тэрыторыю, бачылі гэтая курганы і думалі, што там пахаваны волаты. Так и пачалі называць курганы «валатоўкамі». Калі сюды прыйшлі хрысціяне, яны пачалі ставіць на валатоўках крыжы, таму што, калі капалі, то бачылі там косці. Калісьці валатовак тут было вельмі шмат. Язэп Драздовіч, калі падарожнічаў тут, налічыў каля Зябак больш за 60 колішніх валатовак.

У Зябках застаўся курганны могільнік. Тут хавалі язычнікаў і на кожнай магіле стаяў камень. На некаторых з камянёў стаяць салярныя знакі: знак пакланення сонцу. Пазней на гэтым могільніку сталі хаваць і хрысціян.

У летапісных крыніцах Зябкі з’явіліся ў ХVI стагоддзі. Але мясцовыя жыхары кажуць, што Зябкі з’явіліся на шмат-шмат гадой раней. Тут ляжыць гасцінец, які звязвае два гарады: Полацк і Вільню. Менавіта гэтай дарогай князь Альгерд тры разы хадзіў ваяваць у Маскву. Таму па сённяшні дзень гэты шлях завецца «альгердавым».

 


Гістарычная даведка

Альгерд нарадзіўся ў 1296 годзе. Князь крэўскі і віцебскі. Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага. Сын Гедыміна. Паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель у адзіную дзяржаву. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-севесркае княства. У палітычную залежнасць ад яго патрапіла Смаленскае княства. Альгерд імкнуўся павялічваць свой уплыў на Тверское княства, што абастрыла яго адносіны з Масквою. Зрабіў тры паходы на Маскву. Разбіў татараў у бітве на Сініх Водах, у выніку чаго далучыў да сваёй краіны Падолле. За час яго княжання тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш, чым ў два разы. Гэта было на карысць беларускім землям, якія занялі цэнтральнае месца ў дзяржаве. Гэта асабліва спрыяла росту эканомікі, высокаму развіццю культуры і, тым самым, забяспечыла ім вядучае месца ў дзяржаўным жыцці.

 

Альгердаў шлях заўсёды меў важнае стратэгічные значэнне. Пазней гэтым шляхам на сваім кані праядзжаў князь Вітаўт, ішоў на Маскву кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Дакладна вядома, што ў 1410 годзе ішоў ліцвінскі атрад пад Грундвальд пад камандаваннем Івана Няміры. Вядома, пад Грундвальдам разбілі тэўтонскі ордэн. 15 ліпеня 2010 года споўнілася 600 гадоў з дня бітвы пад Грундвальдам.

Гэты гасцінец вельмі шмат адыграў у гісторыі Зябак. Назву вёска атрымала так сама ад гэтага шляха. Кажуць, што купцы, якія ехалі гэтым шляхам, калі праяджалі вёску, то казалі: «Ох, як зябка тут, зябка». Таму што тут нізінка, дзе заўсёды было прахладна. Пазней месца і назвалі Зябкі.

У 1901 годзе побач з альгердавым шляхам была пракладзена чыгунка. У 1906 годзе было адкрыццё і быў пабудаваны стары вакзал. Кажуць, што калі цар правяраў чыгунку, то ён тут, у Зябках, сыходзіў на пярон.

Побач з вакзалам было пабудавана чыгуначнае вучылішча. А побач з ім – 7 казармаў, дзе жылі навучэнцы, выкладчыкі і рабочыя чыгункі. Былі таксама пабудаваны розныя склады, але захавалася толькі старая ваданапорная вежа. З тых часоў яна дзейнічае і па сённяшні дзень.

Побач быў утвораны невялічкі рыначак, на якім ішоў гандаль, пачалі праводзіцца кірмашы, пазней і людзі пачалі сяліцца вакол станцыі. З цягам часу невялічкая вёсачка пераўтварылася ў мястэчка.

Ніякіх значных падзей тут не было. Хіба только адна падзея, якая адбылася пад час польска-саветская вайны. У 1919 годзе пад Зябкамі з боку чырвонай арміі быў дадзены першы танкавы бой. У чырвонай арміі тут было тры танкі. Праўда, два былі падбіты, а адзін – застраў у балоце. Але ў 1920 годзе прааналізавалі бой і сказалі, што за танкамі вялікая будучыня.

Пасля польска-савецкай вайны Зябкі ўвайшлі ў склад Польшчы. Палякі новыя свае землі пачалі раздаваць сваім палякам, заслужаным вайскоўцам. Ім дазвалялася заўсёды насіць зброю і на беларускіх землях яны балі апорай польскіх улад. Называлі іх асаднікамі.

Дамы палякаў-асаднікаў захаваліся па сённяшні дзень. У адным з такіх дамоў знаходзіцца зараз школьная бібліятэка, а таксама – школьны музей, які зараз рыхтуецца да адкрыцця. Восенню (2010г.) будзе ўрачыстае адкрыццё Зябкаўскага этнаграфічнага музею.

Але асаднікаў тут жыло ня вельмі шмат. На пачатку ХХ стагоддзя больш за ўсіх у Зябках жыло яўрэяў. Самы багаты яўрэй тут быў Рафаіл Ітман. Ён пабудаваў млын. Каб пабудаваць млын, яму трэба было заплаціць польскай дзяржаве вельмі шмат розных падаткаў. Тады ён падгаварыў паляка-асадніка, з ягока польская ўлада падаткі не брала, млын аформіў на яго, падаткі не заплаціў. А кіраваў гэтым млыном сам Рафаіл Ітман.

Для будаўніцтва млына Рафаіл Ітман запрасіў двух інжэнераў з Германіі. Гэтыя хлапцы і будавалі млын, абсталяванне таксама было завезена з Германіі. Жорны млына рухала паравая машына. Побач пабудавалі гаспадарчыя пабудовы: дом млынара, воўначоску, кузню. Але захавалася только адзіная гаспадарчая пабудова.

Гэты млын адразу набыў папулярнасць. Сюды з’яджаліся малоць збожжа з усіх навакольных вёсак. І ў чэргах стаялі аж па трое сутак. Гэты млын з таго часу працаваў да нашага стагоддзя! Спыніўся ён толькі на самым пачатку новага стагоддзя.

Ці ведаеце вы, якое возера на Беларусі самае глыбокае? Возера Доўгае, яго глыбіня аж 56 метраў. Можна толькі здагадвацца, якая вялізная рыба водзіцца на дне гэтага возера, мабыць, цэлыя кіты ці акулы ляжаць на дне. Зябкі як раз і знаходзяцца на беразе гэтага шыкоўнага, цудоўнага, самага глыбокага возера.

Да 1939 года на ўскрайку Зябак яшчэ стаяла сядзіба пана Рудаміра, у якой быў вялізны сад. Таксама тут у яго была мармеладная фабрыка. Зараз Зябкі ў заняпадзе. Але мясцовыя жыхары ўпэўнены, што прыйдзе той час, калі яны зноў будуць жыць у мармеладзе.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат