Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.08.2015
Зінаіда Браварская

 

Актрыса Зiнаiда Браварская нарадзiлася 31 жнiўня 1916 года ў пасёлку Адэса-Дачная. Пасля заканчэння ў 1937 годзе Дзяржаўнага iнстытута тэатральнага мастацтва iмя А. Луначарскага ў Маскве пачала сцэнiчную дзейнасць у Беларускiм тэатры юнага гледача iмя Н. Крупскай. З 1938 года стала артысткай Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы, якому засталася вернай да канца свайго жыцця і дзе сыграла каля 100 галоўных роляў.

Спадарыня Зiнаiда была сведкай i ўдзельнiцай славутай гiсторыi купалаўскага калектыву. Ёй пашчасцiла працаваць з вялiкiмi майстрамi Купалаўскай сцэны першага пакалення: Еўсцiгнеем Мiровiчам, Уладзiмiрам Крыловiчам, Мiхаiлам Зоравым, Львом Лiтвiнавым. У часы трагiчных падзей Вялiкай Айчыннай вайны выступала ў франтавым тэатры Масквы, тэатрах Ашхабада, Пензы, Куйбышава.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат