Краіна: Польшча
Рэжысёр: Артур Венцэк
У ролях: Кшыштаф Глёбіш, Анна Радван-Ганцарчык, Ежы Трэля
Пра фільм: Анёл Джардана жыве ў Кракаве, як у Бога за печчу, выхоўвае дзесяцігадовага хлопчыка Караля, сына памерлай сяброўкі, і выдатна спраўляецца са сваёй зямною місіяй – рабіць штодня адзін добры ўчынак. Джардана ўмее хадзіць па вадзе і мае магічны аэразоль, які памагае яму ў справах. Штомесяц з неба для Джардана падае поўны пулярэс грошай. Але аднойчы выяўляецца, што нябесная канцылярыя змушаная скараціць выдаткі на анёлаў, а неўзабаве Джардана ўсведамляе, што развучыўся хадзіць па вадзе, магічны аэразоль не дзее, нябеснае ж кіраўніцтва больш не адказвае на тэлефанаванні. Джардана ў адчаі. Жадаючы неяк памагчы яму, сябар-валацуга Шайбусэк вядзе яго да знаёмай псіхатарапеўткі Ромы.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!