Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.08.2015
Хто аднаўляў Менск пасля вайны?

 

Вызваленне 3 ліпеня 1944 года Менск сустрэў у руінах. Перад архітэктарамі стаяла вельмі складаная задача — аднавіць разбуранае места. Адным з тых, хто ўзяў на сябе гэты нялёгкі цяжар, стаў архітэктар Уладзімір Кароль.

Уладзімір Адамовіч Кароль (27.12.1912 — 28.05.1980) нарадзіўся ў месте Чэрвені Менскае вобласці, скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Некалькі гадоў працаваў настаўнікам і дырэктарам адной са школаў Дзяржынску Менскай вобласці. А ў 1934 годзе паступіў на архітэктурны факультэт Усерасейскай акадэміі мастацтваў, дзе ў гэты час працавалі таленавітыя архітэктары і педагогі: І. Фамін, Л. Руднеў, І. Лангбард.

У ліпені 1941 Уладзімір Кароль уступіў у народнае апалчэнне і як памошнік ваеннага інжынэру дывізыі прымаў удзел у абароне Ленінграда. У лістападзе 1941 года ён быў адкліканы з фронту для працы ва Усерасійскай акадэміі мастацтваў, а ў 1942 годзе эвакуяваны ў Сярэднюю Азію разам з супрацоўнікамі ды студэнтамі акадэміі.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат