Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.09.2017
Выпуск 99. Авіяцыя

Які серыйны верталёт у свеце – самы вялікі? Што такое штучны небасхіл, знадворныя падвесы, крок-газ, вагар? З чаго складаецца фюзеляж? Лётнішча, аэрадром, аэрапорт – ці гэта адно і тое ж? Як па-беларуску падаць сігнал SOS? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская пашукаюць адказы разам з авіятарам, аўтарам слоўніка «Авіяцыя па-беларуску» Мікалаем Кавалёвым.

Лётчык, авіятар
Авіяцыя: вайсковая / ваенная; цывільная / грамадзянская – рус. гражданская; памежная – рус. пограничная; беспілотная
Лятальны апарат: самалёт, верталёт
Лётнішча = лётнае поле
Аэрадром
Аэрапорт
Базаванне – рус. базирование
Лётчык = пілот, авіятар
Шштурман
Бортінжынер = борттэхнік
Кіраваць – рус. руководить
Прылады = прыборы. Палёт па прыладах / прыладны палёт – рус. полет по приборам
Абсталяванне – рус. оборудование
Ручка кіравання – рус. ручка управления
«Крок-газ» – ручка кіравання лопасцямі верталёта
Паножы = педалі
Вагар = рычаг
Штучны небасхіл = авіягарызонт – прылада для вызначэння крэну лятальнага апарата
Рухавік – рус. двигатель
Шыба – рус. секция стекла
Ілюмінатар
Планёр – нясучая канструкцыя лятальнага апарата без сілавой устаноўкі і ўнутранага абсталявання
Фюзеляж – корпус лятальнага апарата
Хваставая і насавая часткі
Кансоль = крыло
Вінт
Лопасці
Знадворныя падвесы – рус. внешние подвесы
Бэлечны трымальник – рус. балочный держатель
Хуткасць – рус. скорость
Бамбавальнік, бамбавік – рус. бомбардировщик
Знішчальнік – рус. истребитель
Выведнік = разведчык, выведка = разведка
Зброя – рус. оружие
Некіраваная авіяцыйная ракета – рус. неуправляемая авиационная ракета

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат