Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.05.2017
Выпуск 94. Зінаіда Бандарэнка

Яе голас пазнаваў кожны беларус. Дзеткі клікалі яе Цётка Буслік, а дарослыя – Беларускай Мадоннай. Яна годна і шчыра несла і працягвае несці беларускае слова нават пасля таго, як вымушана была сысці з афіцыйнага беларускага тэлебачання.

Пра свой пакручасты жыццёвы шлях, унікальны досвед і цікавыя сустрэчы распавядзе вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Зiнаіда Аляксандраўна Бандарэнка нарадзілася 25 красавіка 1939 года ў Мінску ў сям’i хiрурга. Уцякаючы ад вайны, ейная маці з маленькай Зінай і сынам перабралася ў Гомель. У школе выкладчыца рускай лiтаратуры звярнула ўвагу на тое, што Зiна добра чытае, i параiла iсцi ў драматычны гурток.

Пасля школы дзяўчына займалася ў тэатральнай студыi

Аднак па настаянні бацькі паступіла ў медычную вучэльню, дзе атрымала спецыяльнасць акушэркі, па якой, аднак, так і не працавала.

Прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачанне

У 1959 годзе пачала працаваць дыктаркай Гомельскай абласной студыі тэлебачання. У 1962 годзе Зінаіда Бандарэнка была запрошана на Беларускую рэспубліканскую студыю тэлебачання і пераехала ў Менск. У 1985 годзе атрымала званне Народнай артысткі Беларусі.

Напрыканцы 90-х праз сваю незалежніцкую пазіцыю датычна палітычнай сітуацыі ў Беларусі дыктарка вымушана была сысці з дзяржаўнай тэлекампаніі. Аднак і сёння Зінаіда Бандарэнка застаецца ў прафесіі – навучае журналістаў незалежнага тэлеканала «Белсат» і вядзе курсы дыктарскага майстэрства.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат