Пра курсы
ГАРАДЫ :


16.04.2017
Выпуск 90. Гуканне вясны

Дзе звычайна гукалі вясну беларусы? Якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі падчас гэтага веснавога свята? Як сёння ўжываюцца побач язычніцкія абрады гукання вясны з хрысціянскімі традыцыямі? Ці можа прыжыцца гэтае свята ў горадзе?

Пашукаць адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прыехалі ў Вязынку на свята гукання вясны. А іх праваднікамі ў гэтай народнай традыцыі сталі старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык і сябра рады таварыства Марыя Лук’янава.

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны, якое суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму веснавому сонцу і праганяюць зіму.

Саракі́ – свята, якое адзначаецца 22 сакавіка, калі, паводле меркаванняў, вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаюцца 40 выраяў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў.

Дабравешчанне / Благавешчанне – лічылася святам прылёту бусла, ластаўкі. Пазней да яго была прымеркавана евангельская падзея і прысвечанае ёй хрысціянскае свята – абвяшчэнне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі пра будучае нараджэнне Ісуса Хрыста.

Свята – рус. праздник
Гукаць – рус. звать; перагукацца – рус. перекликаться
Абрадавае дзеянне – рус. обрядовое действие
Паганства = язычніцтва
Старажытны – рус. древний
Спяваць = пець
Танчыць = танцаваць
Карагод – рус. хоровод
Кола = круг
Гульня – рус. игра
Гушкацца на арэлях – рус. качаться на качелях
Птушка – рус. птица
Жавароначак – рус. жаворонок
Разынкі – рус. изюм
Абрус – рус. скатерть
Супольнасць – рус. сообщество
Вясковы жыхар – рус. деревенский житель
Продак – рус. предок
Ладзіць = арганізоўваць
Яднанне – рус. объединение
Спалучацца – рус. сочетаться
Назіраць – рус. наблюдать
Пагорак – рус. пригорок
Могілкі – рус. кладбище

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат