Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.03.2017
Выпуск 87. Магічныя практыкі беларусаў

Што азначаюць словы ведаць, знаць у традыцыйнай культуры? Каго называлі простым, а каго няпростым чалавекам нашыя продкі? Чым адрозніваюцца знахары і шаптуны ад чараўнікоў і ведзьмакоў? У чым выражалася дзіцячая магія? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з этнографам, фалькларыстам, адным са стваральнікаў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Аляксеем Глушко.

Магічная практыка – спосаб уздзеяння на звышнатуальныя сілы з мэтай даведацца або паўплываць на асабісты лёс (рус. судьба), здароўе, дабрабыт (рус. благополучие)
Ведаць / знаць – у традыцыйнай культуры ужытае без азначэння (што) звычайна адносіцца да сакральных ведаў
Просты / няпросты – пра чалавека, не надзеленага / надзеленага сакральнымі ведамі
Моц = сіла
Веды – рус. знания
Варажба – рус. колдовство, ворожба, гадание; варажыць
Чары – рус. волшебство, колдовство; чараваць
Знахар, занахарка; шаптун, шаптуха
Чараўнік, чараўніца – рус. волшебник, волшебница
Вядзьмак, вядзьмарка – рус. колдун, колдунья
Варажбіт, варажбітка – рус. гадальщик, гадатель, гадалка
Нябачны свет – рус. невидимый мир
Зазірнуць у будучыню – рус. заглянуть в будущее
Уздзеянне – рус. воздействие
Шкодзіць – рус. вредить
Віды магіі: варажба, лекавая (рус. лечебная), любоўная, ахоўная, на ўдачу, шкодная (чорная)
Хвароба – рус. болезнь
Ацаляць = вылечваць
Засцерагальнае дзеянне – рус. защитное действие
Замова, шэпт – рус. заговор
Прысушка / прыварот – рус. привораживание; прысушыць / прывярнуць; адсушыць /адвярнуць
Абраканне – абрад асабістага абяцання богу (святому) прынесці нейкі дар або ахвяру (рус. жертву) узамен на дапамогу ў пазбаўленні ад хваробы або ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.
Абыдзённы рытуал – выраб (рус. изготовление) за суткі або ад усходу да заходу сонца ахвярнага (рус. жертвенного) ільнянога палатна і ахвяраванне яго ў царкву або павязванне на прыдарожны крыж (рус. крест).
Абворванне вёскі (рус. опахивание деревни) жанчынамі, якія цягнулі плуг – засцярога (рус. предохранение) ад хваробы, неўраджаю
Пераворванне (рус. перепахивание) жанчынамі ракі, раптоўнае абліванне вадой, сыпанне децьмі маку або кіданне жаб у калодзеж – спосаб выклікання дажджу
Заклі́чкі – дзіцячыя рыфмаваныя песенна-замоўныя формулы ў форме гульні (рус. игры), накіраваныя на змену надвор’я (рус. погоды)
Адвядзенне хмары (рус. тучи), граду, навальніцы (рус. грозы) – магічныя спосабы рознай прыроды: песенны, выкіданне на двор хлебнай лапаты, запальванне грамнічнай свечкі і г.д.
Шаптанне на ваду, на соль, на хлеб
Асвячэнне (рус. освящение) вады
Зачараваны скарб – рус. заколдованное сокровище
Праклён – рус. проклятие

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат