У чым адрозненне парцаляны ад керамікі? Што такое паліва, шлікер і абпал? Навошта з парцалянавай масы «выбіваць» паветра? Колькі часу спатрэбіцца майстру, каб вырабіць парцалянавы кубачак уручную? Калі і хто адчыніў першую беларускую мануфактуру па вырабе фаянсавага посуду? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з мастачкай, майстрыцай парцаляны Вольгай Угрыновіч.
Парцаляна = фарфор
Фаянс
Кераміка
Ганчарнае майстэрства – рус. гончарное мастерство
Выраб – рус. изделие
Малюнак = рысунак
Роспіс (мужчынскі род!) – рус. роспись
Адбітак – рус. оттиск
Палі́ва – рус. глазурь
Рознаколерны / рознакаляровы – рус. разноцветный
Фарбаваны – рус. крашеный
Прадрапванне – рус. процарапывание
Стэк – інструмент для нанясення насечак, прадрапвання
Зграфіта – від дэкаратыўнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога заснаваныя на прадрапванні верхняга тонкага слою палівы да наступнага слою, па колеры кантраснага першаму.
Гіпсавыя формы
Парцалянавы / фарфоравы пласт, масса
Кавалак – рус. кусок
Гіпсавае клішэ
Шлікер – напаўвадкая (рус. полужидкая) парцалянавая маса для заліўкі ў гіпсавыя формы і склейкі дробных дэталяў
Абпрацаваць / апрацаваць край вырабу – рус. обработать край изделия
Адціснуць – рус. отжать
Абпал – рус. обжиг; абпаліць – рус. обжечь
Змыўка – рус. смывка
Сушка – выдаленне вільгаці (рус. влаги) з вырабу
Пэндзаль – рус. кисть
Дэколь – тэхналогія нанясення на керамічныя або шкляныя вырабы, калі яно пераносіцца на парцаляну ці кераміку з папяровай асновы, а затым фіксуецца высокатэмпературным абпалам.
Разбаўляльнік – рус. разбавитель
Шкіпінар – рус. скипидар
Турнетка – дыск у выглядзе невялікага століка, які круціцца. Спрашчае працэс роспісу і дэкаравання фарфоравых і фаянсавых вырабаў.
Посуд – рус. посуда
Кубак, кубачак – рус. чашка, чашечка
Сподак, сподачак – рус. блюдце, блюдечко
Талерка – рус. тарелка
Збан – рус. кувшин
Спарыш – два збаны, аб’яднаныя адной ручкай
Гаршчок – рус. горшок