Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.12.2016
Выпуск 73. Замкі

Колькі замкаў захавалася ў Беларусі? Што такое данжон, машыкулі і барбакан? Якія беларускія замкі мелі барбаканы? Як будзе выглядаць беларускі парк мініятураў? Якім чынам ствараюцца макеты будынкаў для гэтага парку? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з кіраўніком фонду «Краіна замкаў» Алесем Варыкішам.

Замак – умацаванае жытло феадала, а таксама комплекс абарончых збудаванняў, жылых, гаспадарчых і культавых пабудоў на зручных для абароны месцах, аб’яднаных лініяй умацаванняў
Абарончыя збудаваннірус. оборонительные сооружения
Пабудоварус. постройка
Мураванка, камяніца = пабудова з каменю
Муроўкарус. кладка
Мур = каменная сцяна
Дахрус. крыша
Умацаванні рус. укрепления
Замчышча – месца з рэшткамі разнастайных сярэднявечных збудаванняў
Вежарус. башня
Байніца, амбразура – адтуліна (рус. отверстие) у сцяне або прасвет паміж зубцамі для вядзення агню
Машы́кулі – навясныя байніцы, размешчаныя ў верхняй частцы абарончай сцяны
Бланкі (зубцы) – зубчатае завяршэнне мураванай вежы або сцяны; абарончая сценка баявой галерэі з байніцамі
Абарончая галерэярус. оборонительная галерея
Пад’ёмны мост
Роўрус. ров
Земляны вал – штучны насып (рус. искусственная насыпь) вакол замка ці крэпасці
Падземны ход
Герса – пад’ёмныя металічныя ці акаваныя жалезам дубовыя краты, якія дадаткова зачынялі праём вежы-брамы
Кратырус. решетка
Брама = вароты, звычайна крытыя зверху
Храм-крэпасць
Дом-крэпасць
Круглік – 8-гранная ў плане драўляная абарончая вежа, часам квадратная ў першым ярусе з 8-граннымі наступнымі ярусамі і высокім шатровым дахам
Данжон – галоўная шмат’ярусная вежа замка, якая служыла месцам апошняй абароны і ўкрыццем пры нападзе ворага
Контрфорс – папярочная сценка, вертыкальны выступ ці рабро для ўмацавання нясучай сцяны
Бастыён – умацаванне ў вуглах крапасной агароджы для абстрэлу мясцовасці ўздоўж сцен
Кардэгарда – збудаванні ў гарадах і замках XVI-XVIII ст. для размяшчэння варты
Вартарус. стража, караул
Барбакан – падковападобная прысадзістая вежа без даху, размешчаная перад уваходнай брамай і звязаная з ёй функцыянальна і канструкцыйна

ТОП-30 замкаў і абарончых збудаванняў часоў Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай, якія захаваліся ў Беларусі

1. Быхаўскі замак Хадкевічаў і Сапегаў 1610-х гг.
2. Замак Сапегаў у Высокім XVII ст. (руіны брамы)
3. Замак Гаштольдаў у Геранёнах XV ст. (руіны)
4. Замак Сапегаў у Гальшанах XVII ст.
5. Стары замак у Гародні ХІІ-XIX ст.
6. Новы замак у Гародні XVIII ст. (фармальна – палац)
7. Крэўскі замак Альгерда 1330-х гг.
8. Лідскі замак Гедыміна 1323 г.
9. Замак Кішак і Радзівілаў у Любчы XVII ст.
10. Мірскі замак XVI ст.
11. Нясвіжскі замак XVI ст.
12. Наваградскі замак Міндоўга XIII ст.
13. Замак Сангушкаў «Белы Ковель» у Смалянах 1626 г. (руіны вежы)
14. Камянецкая вежа 1276 г.
15. Замкавая вежа ў Нясвіжы (перад касцёлам) XVI ст.
16. Быхаўская сінагога XVII ст.
17. Камайскі касцёл 1603 г.
18. Царква ў Мураванцы 1516 г.
19. Царква ў Сынковічах XVI ст.
20. Касцёл у Чарнаўчыцах 1585 г.
21. Храм у Белай Царкве 1597 г.
22. Касцёл у Гнезна 1524 г.
23. Касцёл у Дзераўном 1630 г.
24. Храм у Заслаўі 1577 г.
25. Касцёл у Ішкалдзі 1472 г.
26. Барысаглебская царква ў Наваградку 1524 г.
27. Кальвінскі збор у Кухцічах 1560-х гг.
28. Сінагога ў Слоніме 1642 г.
29. Кальвінскі збор у Смаргоні 1606 г.
30. Дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюнішках 1613 г.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат