Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.12.2016
Выпуск 71. Выцінанка

З чаго пачыналася беларуская выцінанка? Дзе і калі выкарыстоўваліся кустодзіі? Ці ёсць аналагі нашай выцінанкі ў іншых народаў? Якія самыя ўлюбёныя сюжэты беларускай выцінанкі? Што такое «акенца», простыя дзірачкі, дадатковы згін? Адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка даведаюцца ў слыннай майстрыцы беларускай выцінанкі Вольгі Бабурынай. У перадачы гледачоў таксама чакае майстар-клас па выразанні з паперы.

Выцінанка, выразанка – твор з паперы, выкананы пры дапамозе нажніц
Выбіванка – праца, выкананая прабойнікамі альбо заточанай адкруткай
Абрыванка – выконваецца шляхам вырывання патрэбных формаў з паперы
Паперарус. бумага
Аркушрус. лист
Нажні́цырус. ножницы
Адкрутка = адвёртка
Прабойнік – прыстасаванне для стварэння выбіванкі (выкарыстоўвалася ў Беларусі, Мексіцы і Кітаі)
Згінрус. изгиб; згінаць – рус. изгибать
Люстэркавая кампазіцыярус. зеркальная композиция
Дадатковы прарэзрус. дополнительный прорез
Разеткавая (цэнтрычная, замкнёная) выцінанка – гэта круг ці шматвугольная ажурная кампазіцыя, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтру (напрыклад, сняжынкі)
Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка – мае дамінантную вертыкальную вось сіметрыі, ад якой справа і злева люстэркава паўтараецца выразны малюнак (Дрэва жыцця, букеты кветак)
Рапартная выцінанка – узор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова паўтараўся па гарызанталі, для чаго доўгі аркуш ці стужку паперы складвалі «гармонікам» (напрыклад, фіранкі)
Шматразовае складваннерус. многократное складывание
Простыя дзірачкі – круглыя дзіркі
Складаныя дзірачкі – дзірачкі з няроўнымі краямі
Контурная выцінанка
Праразная (структурная) выцінанка
Дрэва жыцця – самая ўлюбёная кампазіцыя ў выцінанцы
Карункірус. кружева
Сурвэткарус. салфетка
Сняжынка
«Акенца»
Кустодзіі (ВКЛ) – папяровыя накладкі з ажурнымі выразанымі краямі пад канцылярскія пячаткі, распаўсюджаныя ў ВКЛ
Паперня – прадпрыемства па вытворчасці паперы. Першыя паперні на тэрыторыі ВКЛ з’явіліся ў ХVІ ст. у Вільні.
Міжваенны перыяд; 50-60-я гады ХХ ст. – час найбольшага росквіту выцінанкі ў мінулым стагоддзі.
Сілуэтнае выразанне – заходнееўрапейская традыцыя выразання з паперы
Рэйзеле – габрэйская традыцыя выразання з паперы
Карпіняй – літоўская назва выцінанкі
Дэкупаж – французская народная выразка з паперы, на якую нанесены малюнак або арнамент

Маладзечанская школа выцінанкі – школа выцінанкі, якая мае свой пачатак у 80-х гадах ХХ ст. Заснавальніцай яе з’яўляецца Вікторыя Мікітаўна Чырвонцававыхавацелька мастацкіх душ і духоўная натхняльніца, якая адкрыла свету шмат індывідуальных творчых асоб, а таксама Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі – мастак, які паклаў у падмурак школы філасофскае і стылістычнае зерне.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат