Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.10.2016
Выпуск 66. Мэбля

Ці часта беларусы замаўляюць сабе дадому мэблю па індывідуальных памерах? Што такое зэдлік, фатэль і стальніца? Якога роду ў беларускай мове камода, шафа, а таксама свердзел, дрыль і шруба? Як правільна расшыфраваць абрэвіятуру ДСП? І нават: як за пяць хвілін уласнымі рукамі вырабіць палічку? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з індывідуальным прадпрымальнікам Змітром Дашкевічам, уладальнікам брэнду «Цесляры».

Мэбля – рус. мебель
Цясляр (мн. л. – цесляры) – рус. плотник
Замаўляць = заказваць, замова = заказ
Дызайнерскі макет
Палітра колераў – рус. палитра цветов
ДСП – драўняна-стружкавая пліта
Памер – рус. размер
Выгляд – рус. вид
Вытворчасць – рус. производство
Выраб – рус. изделие
Майстраваць – рус. мастерить
Мацавацца – рус. крепиться
Крэсла – рус. стул
Фатэль – рус. мяккае крэсла з падлакотнікамі
Зэдлік, услон, заслон – рус. скамеечка, табурет
Канапа – рус. диван
Ложак – рус. кровать
Шафа – рус. шкаф
Паліца – рус. полка
Камода – рус. комод
Шуфляда, шуфлядка – рус. выдвижной ящик стола или комода
Рассоўныя дзверы – рус. раздвижные двери
Стальніца – рус. столешница
Бачына = бакавіна
Кут – рус. внутренний угол
Столь – рус. потолок
Падлога – рус. пол
Памяшканне – рус. помещение
Пярэдні пакой, вітальня – рус. прихожая
Гаўбец = балкон
Гаплік = кручок
Прылада – рус. приспособление
Гэблік – рус. рубанок; габляваць – рус. строгать
Электралобзік
Дрыль (муж. р.) – рус. дрель
Свердзел (муж. р.) – рус. свердло
Свідраваць – рус. сверлить
Адтуліна – рус. отверстие
Дзюбель
Цвік – рус. гвоздь
Шруба (жан. р.) – рус. шуруп
Канфірмат – спецыяльная шруба з патайной галоўкай і тупым канцом
Шрубоўнік = шрубавёрт
Адкрутка = адвёртка
Вугольнік – рус. угольник
Аловак – рус. карандаш

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат