Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.10.2016
Выпуск 65. Аўтагонкі

З чаго складаецца экіпіроўка гоншчыка? У чым розніца паміж стартам з месца і стартам з ходу? Ці ёсць у Беларусі спецыялізаваныя трасы для правядзення кальцавых аўтагонак? Што такое слікі, піт-лэйн і шыкана? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з майстрам спорту па аўтаспорце Яўгенам Кажарскім.

Спаборніцтва – рус. соревнование

Супернік – рус. соперник; дух суперніцтва

Удзельнік – рус. участник

Траса

Дарога агульнага карыстання – рус. дорога общего пользования

Пілот, гоншчык, штурман

Экіпаж

Кола – рус. колесо

Каробка перамены хуткасцейрус. коробка передач

Хуткасць – рус. скорость; хуткасныя спецучасткі

Хуткасны рух – рус. скоростное движение

Запаволены рух – рус. замедленное движение

Разгон, занос, заезд

Стромкі паварот – рус. крутой поворот

Прыціскацца да узбочыны/абочыны – рус. прижиматься к обочине

Чэмпіянат свету па ралі

Чэмпіён, лідар агульнага заліку – рус. лидер общего зачета

Пераможца – рус. победитель

Рэкламныя налепкі – рус. рекламные наклейки

Ралі – від аўтагонак, якія праходзяць па дарогах агульнага карыстання, што перакрываюцца на час спаборніцтваў

Кальцавыя аўтагонкі – гонкі на аўтамабілях па замкнёнай асфальтаванай дарозе (трасе) з адначасовым стартам усіх удзельнікаў.

Балід – назва гоначнага аўтамабіля, уведзеная журналістамі па асацыяцыі з распаленым нябесным целам (метэор, балід), што імкліва рассякае небасхіл і знікае за гарызонтам.

Какпіт – адкрытая кабіна гоначнага аўтамабіля, у якую гоншчык залазіць зверху.

Слікі – абсалютна гладкія шыны, якія створаны для максімальнай плямы кантакту з трасай.

Сліпстрым – язда непасрэдна за папярэднім аўтамабілем, у зоне завіхрэння паветра.

Апекс – кропка гоначнай траекторыі, бліжэйшая да ўнутранага боку павароту.

Шыкана – паслядоўнасць цесных завівістых паваротаў малога радыуса, выкарыстоўваецца для наўмыснага запаволення аўтамабіляў.

Піт-стоп – заезд у боксы ў час гонкі для дазапраўкі або замены колаў, хуткага рамонту і г.д. згодна патрэбам пілота і правілам дадзенай гоначнай серыі.

Піт-лэйн – прастора непасрэдна перад боксамі каманд, дзе робяцца піт-стопы. На піт-лэйн гоншчык абавязаны знізіць хуткасць згодна абмежаванням дадзенай гоначнай серыі ці трасы.

Подыум – пляцоўка, на якой ушаноўваюць пераможцу, а таксама гоншчыкаў, што фінішавалі на другім і трэцім месцы.

Кваліфікацыя – спаборніцтва ўдзельнікаў перад гонкай, якое вызначае становішча гоншчыкаў на стартавым полі. Кваліфікацыя заключаецца ў спробе паказаць найлепшы час праходжання круга.

Прагрэўны круг (круг выезду з боксаў) – у кваліфікацыі і гонцы круг, які гоншчык пераадольвае ў параўнальна павольным тэмпе, імкнучыся нагрэць гуму (гума – рус. резина) шын да аптымальнай тэмпературы, калі пасля прагрэўнага круга трэба адразу сыходзіць на хуткі круг. Значэнне прагрэўнага круга заключаецца і ў разгоне на фінішнай прамой з тым, каб пачаць хуткі круг на максімальнай хуткасці.

Хуткі круг – круг у кваліфікацыі, калі гоншчык едзе ў максімальна магчымым тэмпе, імкнучыся паказаць найлепшы час.

Старт з месца – баліды выстройваюцца на стартавых рашотках у адпаведнасці з вынікамі кваліфікацыі. Старт даецца з дапамогай святлафора.

Старт з ходу – баліды выстройваюцца на стартавых рашотках, затым яны едуць за пэйс-карам на працягу круга. Яны не маюць права абганяць ні адзін аднаго, ні пэйс-кар. Незадоўга да заканчэння круга пэйс-кар згортвае ў боксы, а гоншчыкі працягваюць ехаць без абгонаў да канца круга.

Пасля перасячэння балідам стартавай лініі даецца дазвол на абгон.

Сцягі – рус. флаги. Пры дапамозе сцягоў гоншчыку перадаецца неабходная інфармацыя.

Клятчасты сцяг – сцяг, які паказваецца гоншчыкам на фінішы.

Жаргон аўтагоншчыкаў

Алебарда, ледзянец – таблічка, якой механікі на піт-стопе аддаюць каманды гоншчыку. Названая так з-за свайго знешняга выгляду, па аналогіі з цукеркай на палачцы.

Запусціць канал – дазволіць стартаваць машынам

Мятла – аўтамабіль бяспекі, які закрывае канал

Крыша – перакуліцца

Убрацца – сысці з трасы

Лупіць на ўсе грошы – ехаць з максімальнай адвагай

Стрэльнуць як з рагаткі – хуткі старт

Ехаць па вачах – ехаць без дапамогі штурмана

Ехаць па вушах – ехаць з дапамогай штурмана

Каза – частковая пагрузка машыны на лафет

Злавіць дзяржак (зацэп) – трапіць у месца дарогі, дзе можна зачапіцца коламі

Даваць вугла – ехаць бокам па слізкім пакрыцці

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат