Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.10.2016
Выпуск 64. Войска

Ці беларускае войска напраўду з’яўляецца беларускім? З чаго складаецца дзень звычайнага жаўнера? Што такое позва, выведка, шараговы? Якім словам у даўнія часы называлася майстэрня па вырабе гарматаў? Як гучаць беларускія вайсковыя каманды? Адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка даведаюцца ў журналіста і фатографа Антона Сурапіна, які адслужыў у войску і нядаўна вярнуўся да звычайнага жыцця.

Войска = армія
Вайсковы – найчасцей ад «войска», ваенны – найчасцей ад «вайна», але часта значэнні супадаюць.
Сцяг / штандар – рус. флаг
Салдат = жаўнер
Шараговы = радавы (ад шэраг – рад)
Ваеннаабавязаны = запасні́к
Навабранец = рэкрут
Тэрміновая служба – рус. срочная служба
Кантрактная служба
Прызыў у войска
Позва (у ваенкамат) – рус. повестка
Сувязны – рус. связной
Варта = каравул, вартавы = каравульны
Ганаровая варта – рус. почетный караул
Зброя – рус. оружие; агнястрэльная зброя, узбраенне, узбройвацца, абяззброіць
Збройня – рус. оружейный завод
Узброеныя сілы – рус. вооруженные силы
Артылерыя, артылерыст
Знішчальнік – рус. истребитель
Атрад = аддзел
Узвод, камандзір узвода
Рота
Вайна: грамадзянская – рус. гражданская, сусветная – рус. мировая
Ка́рнік – рус. каратель; ка́рная аперацыя – рус. карательная операция
Загад – рус. приказ
Аблога – рус. осада
Напа́д = атака
Абарона – рус. защита
На́ступ = наступленне
Адступленне
Вызваленне – рус. освобождение
Палон – рус. плен; узяць (захапіць) у палон, палонны
Перамога – рус. победа
Пара́за = паражэнне
Стрэ́льба = ружжо
Ру́ля = рус. ствол
Гармата – рус. орудие, пушка
Людвісарня – у даўнія часы так называлася гарматная ліцейная майстэрня.
Шабля – рус. сабля
Куля – рус. пуля; кулямёт
Патрон, снарад, бомба
Стрэл – рус. выстрел; страляць, страляні́на = стральба́, стральба чэргамі – рус. стрельба очередями
Пацэліць / патрапіць у мішэнь – рус. попасть в мишень
Выбух – рус. взрыв; выбуховае прыстасаванне – рус. взрывное устройство; выбухоўка – рус. взрывчатка
Бой = бітва, бойка, баявыя дзеянні
Рышту́нак – рус. снаряжение
Вучэбная трывога
Шыхт – строй
Герой
Вораг = непрыя́цель, праціўнік
Захоп – рус. захват; захопнік = акупант
Здраднік – рус. предатель; здрада – рус. предательство, измена
Шпіён = шпег
Выведка = разведка; выведнік = разведчык
Рэ́чавы мяшок / мяшок на рэчы – рус. вещевой мешок

Вайсковыя каманды

Бягом руш! (Бягом марш!)
Смірна! (Зважай!)
Вольна! (Спачні!)
Наперад!
Выйсці з шы́хту! (Выйсці са строю!)
Стаць у шыхт! (Стаць у строй!)
У адну шарэнгу станавіся! (У адну шарэнгу – зборка!)
Добрага здароўя! (Вітаем! Рус. Здравия желаем!)
Слухай маю каманду!
Да бою!
Да зброі!
Да мяне крокам руш! (Да мяне крокам марш!)
На сцяг! (На штандар!)
Раўняйся! (Раўнуй!)
Адбой!
Гонар маю! (рус. Честь имею!)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат