Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.09.2016
Выпуск 61. Народныя інструменты

Якія інструменты можна лічыць народнымі? Што такое дуда, колавая ліра і гудок? Са скуры якой жывёлы рабіўся мех для дуды? Адкуль у Беларусі з’явіліся цымбалы і дзе ў іх галаснікі? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка на хутары Барок паразмаўляюць з этнографам, музыкам-дударом Алесем Ласём, госцем праграмы «Мова Нанова».

Музы́ка = музыкант

Гук – рус. звук

Мастацкі – рус. художественный

Батлейка – народны лялечны тэатр у драўлянай скрыні

Сціплы – рус. скромный

Вырабляць – рус. изготавливать

Самаробны – рус. самодельный

Колавая ліра – струнны смычковы музычны інструмент, у якім ролю смычка выконвае кола

Дуда́ – народны духавы язычковы інструмент, які складаецца са скуранога меха, трубкі для напаўнення яго паветрам (іншыя назвы – соска, посмак, жалейка) і некалькіх ігравых трубак (іншыя назвы – рог, рэў ці рагавешка і гук) з пішчыкам.

Дуда́р

Скура – рус. кожа

Ахвярная жывёла – рус. жертвенное животное

Заціскаць – рус. зажимать

Ціск – рус. давление

Гудок – струны смычковы інструмент, распаўсюджаны сярод скамарохаў; правобраз скрыпкі

Вандраваць – рус. путешествовать

Штуршок – рус. толчек

Скрыпка даўблёная (доўбленая) – выраблялася з цэльнага кавалка дрэва

Адтуліна – рус. отверстие

Карагод – рус. хоровод

Кант – жанр свецкай шматгалосай музыкі

Спеў – рус. пение

Аднаўляць – рус. восстанавливать

Вайсковы барабан

Бубен

Цымбалы

Галаснікі – рэзанансныя адтуліны ў цымбалах

Дудка, дудачка

Горн

Басэтля

Гармонік

Акардэон

Баян, паўбаян – рус. полубаян

Калекцыйны – рус. коллекционный

Танчыць = танцаваць

Гарышча – рус. чердак

Уратаваць – рус. спасти

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат