Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.06.2016
Выпуск 59. Чарнобыль

Чым адрозніваюцца словы «забруджванне» і «забруджанне», «выпраменьваць» і «апраменьваць»? Што ведалі беларускія ліквідатары пра небяспеку радыяцыі? Якімі сродкамі аховы яны былі забяспечаныя, уздымаючыся на дах 4-га энергаблока? Ці маюць сёння льготы тыя, хто змагаўся з наступствамі трагедыі ў першых шэрагах? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць разам з мастаком і ліквідатарам Лявонам Грышуком.

Трагедыя, катастрофа, аварыя.

Рэактар, энергаблок.

Дах – рус. крыша.

Радыяцыя.

Радыеактыўны (праз е!). Радыеактыўны фон, радыеактыўныя ападкі (рус. осадки).

Узровень радыяцыі – рус. уровень радиации.

Забруджванне (працэс) і забруджанне (вынік гэтага працэсу) – рус. загрязнение.

Забруджаная зона.

Зона адчужэння – рус. зона отчуждения.

Адсяленне, адселеныя вёскі.

Пераезд, перасяленне, эвакуацыя.

Апраменьванне – рус. облучение; апраменьваць.

Смяротная доза апраменьвання.

Выпраменьванне – рус. излучение; выпраменьваць.

Ліквідатар, ліквідоўваць.

Інфармаванне, інфармаванасць.

Меры бяспекі – рус. меры безопасности.

Выбух – рус. взрыв.

Аскепкі – рус. осколки.

Кірунак ветру – рус. направление ветра.

Паглынаць радыяцыю – рус. поглощать радиацию.

Радыяцыйная ахова – рус. радиационная защита.

Перыяд паўраспаду радыеактыўных элементаў.

Дазіметр.

Лічыльнік Гейгерарус. счетчик Гейгера.

Вымяраць, вымярэнне – рус. измерять, измерение.

Цэзій-137, забруджанне цэзіем-137.

Стронцый-90, забруджанне стронцыем-90.

Палоній, забруджанне палоніем.

Прамянёвая хвароба – рус. лучевая болезнь.

Працяглае ўздзеянне (рус. продолжительное воздействие) малы́х дозаў радыяцыі на арганізм.

Пухліна шчытападобнай залозы – рус. опухоль щитовидной железы.

Анкалагічныя захворванні – рус. онкологические заболевания.

Наступствы – рус. последствия.

Чарнобыльская АЭС пачала будавацца ў траўні 1970 года. Запуск – 26 верасня 1977 года. Цікавы факт: першая аварыя на ЧАЭС здарылася 9 верасня 1982 года, у выніку якой была забруджаная радыяцыяй значная тэрыторыя вакол станцыі. Выбухнула 26 красавіка 1986 года (4-ы энергаблок) – у выніку правядзення праектнага выпрабавання турбагенератара. Выбух адбыўся ў 1.23 ночы, пачаўся вялікі пажар, які быў ліквідаваны а 5 гадзіне раніцы. А 20 гадзіне 26 красавіка пачаўся новы, яшчэ большы пажар. Станцыя цалкам выведзеная з эксплуатацыі толькі 15 снежня 2000 года на загад прэзідэнта Украіны Л.Кучмы. Знаходзіцца за 11 км ад мяжы з Беларуссю, за 110 км ад Кіева. Бліжэйшы горад – Прыпяць. Бліжэйшы райцэнтр – Чарнобыль. Сёння ўзровень радыяцыі каля станцыі перавышаны ў 60-80 разоў. У выніку аварыі цэзіем-137 было забруджана 23% тэрыторыі Беларусі (для параўнання: 5% тэрыторыі Украіны, 0,6% тэрыторыі Расеі). Стронцыем-90 – 10% тэрыторыі краіны.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат