Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.05.2016
Выпуск 57. Марафоны

Ці лёгка прабегчы 42 кіламетры 195 метраў? Адкуль у марафоне з’явілася менавіта гэтая адлегласць? Што і калі можна піць і есці марафонцу падчас дыстанцыі? Што такое «чысты» і «брудны» час? Якія поспехі маюць беларускія марафонцы? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з найлепшым настаўнікам года Магілёўскай вобласці марафонцам Юрасём Каласоўскім.

Алімпійскі від спорту
Адлегласць – рус. расстояние
Спартовец = спартсмен, спартовы = спартыўны
Бегчы – рус. бежать
Бег на доўгія дыстанцыі – рус. бег на длинные дистанции
Бег трушком – рус. бег трусцой
Бегавая дысцыпліна
Бегавая супольнасць – рус. беговое сообщество
Бегавы гадзіннік – рус. часы для бега
Бягун-аматар – рус. бегун-любитель
Бялковая / вугляводная дыета
Валанцёр
Вялікая пяцёрка марафонаў: Бостанскі, Нью-Ёркскі, Чыкагскі, Лонданскі, Берлінскі
Другое дыханне – рус. второе дыхание
Звышнагрузкі – рус. сверхнагрузки
Знямога – рус. изнеможение
Ізатонік = энергетычны напой / напітак
Камерцыйныя / некамерцыйныя марафоны
Кваліфікацыйны нарматыў
Клуб аматараў бегу – рус. клуб любителей бега
Марафон – забег на дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў
Марафонкі – красоўкі для марафону
Марафонская «сцяна» – пачуццё моцнай стомленасці і знямогі, выкліканае недахопам глікагену ў мышцах; узнікае прыкладна праз 30 кіламетраў.
Марафонскі медаль (медаль – муж. род!)
Мэтавы тэмп – рус. целевой темп
Паўмарафон – забег на дыстанцыю, у два разы карацейшую, чым марафонская.
Прамежкавы вынік – рус. промежуточный результат
Працягласць дыстанцыі – рус. продолжительность дистанции
Працяглы бег – рус. длительный бег
Пульсаметр – апарат для вымярэння пульсу
Разміначны тэмп
Стартавы нумар
Стартавы ўнёсак – рус. стартовый взнос
Стомленасць – рус. усталость
Сусветны рэкорд – рус. мировой рекорд
Тактыка бегу
Трэніроўка
Тэмпавы бег
Узнагарода – рус. вознаграждение
Ультрамарафон – забег на звышмарафонскую дыстанцыю, якая перавышае 42 кіламетры 195 метраў.
Хуткасныя якасці – рус. скоростные качества
Хуткасць бегу – рус. скорость бега
Цягавітасць – рус. выносливость
«Чысты» і «брудны» час – рус. «чистое» и «грязное» время
Экстрэмальныя марафоны
Электронны чып

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат