Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.05.2016
Выпуск 56. Невідушчыя людзі

Ці з’яўляюцца словы «невідушчы» і «сляпы» поўнымі сінонімамі? Колькі ў Беларусі невідушчых і людзей з аслабленым зрокам? Якія прылады выкарыстоўваюцца для палягчэння іх жыцця? Ці можа перадавацца шрыфтам Брайля літара ў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з Міхаілам Антоненкам, намеснікам старшыні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Зрок – рус. зрение
Бачыць – рус. видеть
Невідушчы – рус. незрячий
Сляпы, слепаглухі чалавек
Чалавек з аслабленым зрокам
Інвалід = чалавек з інваліднасцю (больш паліткарэктнае азначэнне)
Інвалід па зроку
Таварыства – рус. общество
Установа – рус. учреждение
Дапамога – рус. помощь; пры дапамозе – рус. при помощи
Месцы грамадскага карыстання – рус. места общественного пользования
Перашкода – рус. препятствие
Перашкаджаць, замінаць – рус. мешать
Пазбягаць – рус. избегать
Барʼер, безбарернае асяроддзе – рус. безбарьерная среда
Тактыльны – які адчуваецца дотыкам
Белы кіёк – рус. белая трость. Кіёк белага колеру, які выкарыстоўваецца невідушчымі людзьмі.
Складаны – рус. 1. раскладной, складной, 2. сложный
Сабака-павадыр /праваднік
Шрыфт Брайлярэльефна-кропкавы тактыльны шрыфт, якім для пісьма і чытання карыстаюцца невідушчыя людзі.
Прылада – рус. устройство
Павелічальныя прылады: акуляры (рус. очки), лупа, электронныя прылады
Тэхнічныя прылады сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку: сінтэзатар мовы, плэер з моўным суправаджэннем функцый; ідэнтыфікатар грашовых купюр, колеру і святла; тэстар вадкасці (рус. жидкости) і г.д.
Убудаваны – рус. встроенный
Агучаны – рус. озвученный
Сацыяльная рэабілітацыя невідушчых: навучанне пісьму і чытанню па сістэме Брайля; навучанне самастойнаму перасоўванню ў прасторы (рус. самостоятельному передвижению в пространстве) пры дапамозе кійка і навігатара; навучанне самастойнаму вядзенню быту; навучанне працы на кампутары і г.д.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат