Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.10.2019
Выпуск 180. Беларускамоўны ч.7

У сямейнай пары Кульбіцкіх няма сумневу, што адказаць на 12-е пытанне перапісу насельніцтва пра родную мову. Муж Аляксей і жонка Аляксандра роднаю лічаць беларускую, хаця ў кожнага да яе быў свой шлях, пра які яны і распавядаюць Глебу Лабадзенку.

Аляксандра Кульбіцкая размаўляе па-беларуску апошнія 12 гадоў. Але яна прызнаецца, што часам пад ціскам расейскамоўнага атачэння пачынае думаць і, што цікава, сварыцца па-расейску.

Нягледзячы на тое, што дзяцінства Аляксея Кульбіцкага прыпала на савецкія часы, мама з маленства размаўляла з ім і пела яму песні выключна па-беларуску. Бацька быў вайскоўцам, і нават калі сям’я трапіла на Чукотку, мама прыклала ўсе намаганні, каб сын не забыў мовы. Таму беларуская – гэта сапраўды матчына мова для Аляксея.

У прафесійным жыцці маладых людзей таксама не бракуе беларускай. Аляксей – арт-дырэктар студыі ўэб-дызайну «PRAS». Маладзён распавядае, што ад самага пачатку заснавальнікі студыі імкнуліся да таго, каб іхная прадукцыя мела беларускі ўхіл. З гэтай прычыны раней шмат што яны рабілі за свой кошт – тыя ж беларускія версіі сайтаў. Але апошнім часам тэндэнцыя змяняецца, і цяпер кліенты самі просяць зрабіць беларускую версію прадукцыі. Аляксандры ж так надакучылі пластыкавыя пакеты, што яны з сяброўкамі пачалі шыць торбы ды кулькі з тканіны. Так паўстаў праект «Торба Шоу», старонка якога, дарэчы, створаная толькі па-беларуску.

Пра тое, як сям’я Кульбіцкіх разам з суседзямі дамаглася стварыць парк замест пусткі ў спальным раёне, і пра тое, дзе месцяцца родныя сімвалы для сужэнцаў, – глядзіце ў выданні «Мовы нанова». Таксама ў праграме Алеся Літвіноўская распавядзе пра паронімы – словы, якія гучаць і пішуцца падобна, аднак маюць рознае значэнне.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат