Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.05.2018
Выпуск 133. Стаматалогія

Глядзець тут: http://belsat.eu/programs/stamatalogiya/

120771527_drevnyaya_stomatalogiya_1

Што такое імпланты і ці варта іх ставіць? Якія бываюць каронкі? Навошта патрэбныя вініры? Ці можна цалкам выправіць прыкус брэкет-сістэмамі? Чым абсталяванае сучаснае стаматалагічнае крэсла?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажа вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку дырэктар стаматалагічнай лякарні «Глорыя» Францішак Жылка.

Стаматалагічная лякарня – рус. стоматологическая лечебница
Зубны лекар / зубны доктар / зубны ўрач = стаматолаг
Будова (рус. строение) зуба: каронка, шыйка, корань, цвёрдыя тканкі, мяккія тканкі (пульпа), нервы, эмаль, дэнцін
Полость рта – рус. паражніна рота
Сківіца – рус. челюсть
Дзясна – рус. десна
Захворванне – рус. заболевание
Запаленне – рус. воспаление
Пашкоджанне – рус. поражение
Парушэнне – рус. нарушение
Карыес – паталагічны працэс у цвёрдых тканках зуба, які прыводзіць да яго разбурэння
Пульпіт – запаленне ўнутраных тканак зуба
Перыядантыт – запаленне каранёвай абалонкі (рус. оболочки) зуба и тканак вакол яго
Парадантыт, парадантоз – пашкоджанне тканак, якія падтрымліваюць (рус. поддерживают) зуб, у прыватнасці дзёснаў, што прыводзіць да рухомасці (рус. подвижности) і нават выпадзення зуба
Гінгівіт – запаленне дзёснаў без парушэння злучэння (рус. соединения) зубоў з дзёснамі
Пломба
Пламбаванне = пламбіраванне
Свідраванне – рус. сверление
Пратэзаванне – рус. протезирование
Металакерамічная каронка
Імпланты – штучна створаныя (рус. искусственно созданные) канструкцыі, якія ўкараняюцца ў сківіцу Эстэтычная стаматалогія
Касметычная рэстаўрацыя зуба – узнаўленне (рус. восстановление) структуры здаровага зуба
Вініры – кампазітныя накладкі на знешнюю паверхню зуба (рус. внешнюю поверхность), якія маюць эстэтычную функцыю.
Адбельванне – рус. отбеливание
Прафілактыка
Гігіена
Флос = зубная нітка
Зубная шчотка
Артадонтыя – лячэнне парушэнняў жавальна-маўленчага (рус. жевательно-речевого) апарата
Выпраўленне прыкусу – рус. исправление прикуса
Брэкет-сістэмы – складаныя артадантычныя нездымныя (несъемные) канструкцыі для карэкцыі зубоў пры парушэнні прыкусу ў падлеткаў (рус. подростков) і дарослых (рус. взрослых).
Здымная пласцінка для выраўноўвання (рус. выравнивания) зубоў – выкарыстоўваецца (рус. используется) для дзяцей
Анестэзія = абязбольванне
Агульны і мясцовы наркоз – рус. общий и местный наркоз
Лекі = лякарства
Трубачка для адсмоктвання (рус. отсасывания) сліны = сліназборнік

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат