Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.03.2018
Выпуск 126. Страхаванне

Што часцей за ўсё страхуюць беларусы? Ці можна нажыцца на страхаванні? Чым пагражае чалавеку страхавое махлярства? Як правільна – страхо́ўшчык або страхаўшчы́к?

На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа Сяргей Матовіч, страхавы брокер, дырэктар цэнтру страхавання «Exins».

Страхавая кампанія
Страхавальнік – асоба (рус. лицо) або арганізацыя, якая, страхуючы сябе, робіць страхавыя ўзносы; рус. страхователь
Страхоўшчык – арганізацыя, якая мае ліцэнзію на аказанне стахавых паслуг
Дамова = дагавор
Страхавы поліс – імянны дакумент, які пацвярджае заключэнне дамовы страхавання
Страхавы агент – фізічная або юрыдычная асоба, якая ад імені і па даручэнні страхавой кампаніі займаецца продажам страхавых полісаў і заключэннем дамоваў страхавання
Страхавы брокер – фізічная або юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе (рус. осуществляет) пасрэдніцкую дзейнасць па страхаванні ў інтарэсах страхавальніка і страхоўшчыка.
Страхавыя рызыкі – рус. страховые риски
Пажар
Дарожна-транспартнае здарэнне / ДТЗ – рус. дорожно-транспортное происшествие / ДТП
Крадзёж – рус. кража
Супрацьпраўныя дзеянні трэціх асоб – рус. противоправные действия третьих лиц
Стыхійная навала / стыхійнае бедства – рус. стихийное бедствие
Згон – рус. угон
Застрахаваная асоба – рус. застрахованное лицо
Выгадаатрымальнік / выгаданабытчык – рус. выгодоприобретатель
Страхавы выпадак – рус. страховой случай
Страхавая сума = ліміт адказнасці (рус. ответственности)
Абавязковае страхаванне – рус. обязательное страхование
Добраахвотнае страхаванне – рус. добровольное страхование
Страхаванне маёмасці (транспартныя сродкі, нерухомасць і інш.) – рус. страхование имущества (транспортные средства, недвижимость и др.)
Страхаванне хатняй маёмасці грамадзян – рус. страхование домашнего имущества граждан
Страхаванне маёмасці юрыдычных асоб – рус. страхование имущества юридических лиц
Абавязковае страхаванне адказнасці аўтаўласнікаў – рус. обязательное страхование ответственности автовладельцев
Каска – добраахвотнае комплекснае страхаванне аўтамабіляў
Страхаванне адказнасці перад суседзямі – рус. страхование ответственности перед соседями
Страхаванне прафесійнай адказнасці – рус. страхование профессиональной ответственности
Медычнае / медыцынскае страхаванне
Страхаванне ад няшчасных выпадкаў – рус. страхование от несчастных случаев
Страхаванне здароўя пры выездзе за мяжу – рус. страхование здоровья при выезде за границу
Страхаванне жыцця – рус. страхование жизни
Перастрахаванне
Падман – рус. обман
Махлярства – рус. мошенничество

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат