Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.12.2017
Выпуск 112. Радзіны

Ці былі вядомыя нашым продкам «партнёрскія роды»? Што такое кувада? Як вызначалі пол дзіцяці па знешнасці цяжарнай? Якія функцыі пры нараджэнні дзіцяці выконвалі павітуха і «бабка»? Для чаго рабіліся лялькі-спавівашкі? Як звычайна немаўляці абіралі імя?

Пра гэта і шмат пра што іншае распавядзе вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай даследчыца радзінных традыцый беларусаў, стваральніца сайта vroddom-belarus.by Святлана Аўчыннікава.

Цяжарная – жанчына, якая выношвае дзяцятка, рус. беременная
Парадзіха – жанчына, якая толькі што нарадзіла
Немаўля/немаўлятка – дзіця, якому зроду ад некалькі хвілін да месяца (НВ немаўля, РДМ немаўляці, немаўлём; мн. немаўляты, РВ немаўлят, немаўлятам, немаўлятамі, немаўлятах); рус. младенец
Дзіця / дзіцё – рус. ребенок (НВ дзіця, РДМ дзіцяці, дзіцем / дзіцём; мн. дзеці, РВ дзяцей, дзецям, дзецьмі, дзецях)
Народзіны – з’яўленне немаўляці на свет
Радзіны – звычаі і абрады, якіх прытрымліваліся, калі жанчына зацяжарыла, пры народзінах, пасля іх, пры хрышчэнні, хрэсьбінах і да 1 года дзіцяці
Павітуха – жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава, якая сама ўжо перастала нараджаць
Бабка («прыёмная бабка») – часцей за ўсё сваячка, якая дапамагала павітусе прымаць роды, пераразала пупавіну, упершыню купала дзіця і станавілася ягонай «бабкай»
Кувада – дапамога мужа сваёй жонцы пры доўгіх і складаных родах
Хрышчэнне – хрысціянскі абрад (таямніца) прыняцця чалавека да ліку вернікаў і наданне асабістага імя
Хрэсьбіны – святкаванне хрышчэння дзіцяці
Святцы – кніга з імёнамі святых і часам святаў у іх гонар
Святар – рус. священник
«Любімчык» – дзіця сяброў святара. Святар часцей за ўсё называў немаўлятак у адпаведнасці са Святцамі. Але, калі бацькі былі яго сябры, то даваў імя па іх жаданні
Прымхі – рус. суеверия
Забабоны – рус. предрассудки, суеверия
Сурокі – рус. сглаз
«Бабіна каша» – грэцкая / ячная / прасяная / рысавая каша, звараная ўкрутую з вялікай колькасцю малака, масла / сала і мёду, упрыгожаная жывымі кветкамі / цукеркамі
Радзільня = радзільны дом

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат