Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.11.2015
Вінцэнт Гасеўскі

 

Звычайна асоба гэтага ваяра заставалася ў цені – спачатку вялікага гетмана Януша Радзівіла, а потым і ягонага пераемніка Паўла Сапегі. Вечны палявы гетман, ён адыграў значную ролю ў віхуры вайны з Маскоўшчынай, але стаў ахвярай уласнай упартасці…

Нашчадак шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх, што атрымаў пры нараджэнні імя Вінцэнт, быў выдатнаадукаваным маладым чалавекам. Віленская езуіцкая акадэмія, потым Рым, Падуя і Вена. Па вяртанні на Радзіму 26-гадовы Вінцэнт Гасеўскі атрымлівае пасаду стольніка вялікага літоўскага – гэта значыць загадвае сервіроўкай стала вялікага князя і падачай страваў.

Аднак неспакойнае 17 стагоддзе найперш вымагала абароны сваёй Айчыны, і малады шляхціч не стаў выключэннем. Ён служыў у войску пад камандай Януша Радзівіла, калі той вёў барацьбу з казакамі. Удзельнік вядомай бітвы пад Лоевам 31 ліпеня 1649 года, калі сілы Рэчы Паспалітай разграмілі казацкае войска.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат