Самотная жанчына Зоф’я мае сустрэцца са сваймі сяброўкамі Даротаю і Аннаю: разам яны супрацоўнічалі з «Салідарнасцю» ў 1980-ыя гады. Анна бярэ з сабою на спатканне, якое гэтым разам прызначылі ў загарадным доме Дароты, маладую пару – Ізу і Робэрта, якія прыехалі з-за мяжы. Маладзён вельмі падобны да былога каханага Зоф’і. І раптам у тэлевізары сяброўкі бачаць паспяховую бізнесоўку, сваю старую знаёмую Лукоўскую, на ўчынкі якой яны дагэтуль не могуць забыцца. Анна наважылася шчыра пагаварыць з «новаю» бізнес-лэдзі. Лукоўска пагаджаецца на сустрэчу, не ведаючы, што яе чакае…
У ролях: Ёанна Шчэпкоўска, Марта Ліпіньска, Анна Нэгрэбэцка, Магдалена Завадзка
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!