Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.01.2020
Выпуск 195. Relikt

Пра постмадэрнісцкае пераасэнсаванне народных песень, IT-краіну, электрамандолу як голас беларускай журбы і пра тое, як сталася, што менавіта беларуская мова аб’яднала музыкаў, апавядзе госць праграмы – лідар і бубнач гурта «Re1ikt» Алесь Дземідзенка.

Цікава, што большасць удзельнікаў гурта «Re1ikt» – айцішнікі. Хлопцаў згуртавала, натуральна, музыка, адчуванне неабходнасці рабіць нешта сваё і беларуская мова. А без мовы нешта сваё зрабіць вельмі цяжка. На думку Алеся, падштурхнуць людзей размаўляць па-беларуску дапамогуць вандроўкі за мяжу.

«Калі ты будзеш размаўляць з замежнікамі, яны будуць пытацца: а ты хто? І што там у вас, беларуская мова? А ты: расейская. А чаму расейская? Гэта ж не Расея», – кажа музыка. На ягоную думку, такія пытанні змушаюць задумацца, а хто ж я такі.

Глядзіце таксама эксклюзіўны майстар-клас грання на барабанах для вядоўцы праграмы Глеба Лабадзенкі. У граматычнай частцы разам з Алесяй Літвіноўскай паразважаем пра значэнне і ўжыванне словаў «абы-хто», «дзе-небудзь» і «хто-кольвечы».

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат