Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2019
Выпуск 166. Шыццё

Яна прыклала руку да вобразу аўтара «Падарожжаў дылетанта».У госці да вядоўцаў перадачы «Мова нанова» Глеба Лабадзенкі і Алесі Літвіноўскай завітала дызайнерка адзення Рэгіна Ждановіч.

Першае паліто для спадара Жыгамонта дызайнерка пашыла ў 1996 годзе. У тыя часы ён яшчэ не вёў перадачу «Падарожжы дылетанта».

«Для мяне гэта быў цікавы досвед – пашыць паліто для такога высокага, статнага мужчыны», – узгадвае спадарыня Рэгіна.

Паліто выйшла настолькі добрым, з якаснай беларускай тканіны, што знакаміты вандроўнік насіў яго цягам дваццаці гадоў, пакуль не працёр да дзірак. Прыйшлося замаўляць у дызайнеркі падобную новую вопратку.

Пра тое, як Рэгіна Ждановіч за два гады нашыла гістарычных строяў на цэлую выставу, пра мадэль куртак, у якіх можна сустрэць шмат беларусаў, а таксама пра сяброўства ейнага бацькі Валянціна Ждановіча, вядомага фотамастака з Уладзімірам Караткевічам глядзіце ў поўным выданні праграмы (відэа вышэй).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат