Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2019
Выпуск 164. Аўтамабілі

На што звярнуць увагу, калі набываеш аўтамабіль, якім нехта ўжо карыстаўся? Якія аўты больш надзейныя – японскія, нямецкія, а, можа, карэйскія? Якімі беларускімі машынамі можна ганарыцца, і ад чаго залежыць будучыня айчыннага аўтапраму? Госць праграмы – галоўны рэдактар аўтамабільнага парталу abw.by Аляксей Хвашчынскі адкажа на гэтыя пытанні вядоўцам перадачы «Мова Нанова» Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку. Таксама распавядзе, якую беларускую тэхніку ён лічыць найлепшай у свеце, і для каго выпускаюць кітайска-беларускае аўта

 

«GEELY».

Набыццё аўтамабіля – сур’ёзны крок, падысці да якога трэба вельмі адказна. Самае галоўнае – спраўдзіць тэхнічны стан і гісторыю абслугоўвання аўта. Калі гісторыі няма, трэба шукаць чалавека, які правядзе агляд машыны. Цяпер ёсць шмат арганізацыяў, адмысловых фірмаў, да якіх можна звярнуцца па гэтую паслугу.

Аўты – розныя, запчасткі – тыя ж самыя

Існуюць пэўныя стэрэатыпы адносна краінаў-вытворцаў аўтаў. Якія лепшыя – нямецкія, французскія, італьянскія, японскія, а, можа, карэйскія?

«Насамрэч, машыны з розных краінаў вельмі часта збіраюць з адных і тых жа запчастак, бо пастаўшчыкі ўва ўсіх глабальныя», – распавядае госць праграмы.

Таму якасць аўта больш залежыць ад кантролю пасля выхаду з канвеера. Не ўсе японскія машыны вельмі надзейныя, а самі японцы выбіраюць больш тэхнічныя рашэнні, не такія мудрагелістыя. Нямецкія ж аўты ў цэлым арыенцір для аўтагаліны. У немцаў таксама ёсць вельмі простыя ў тэхнічным плане і вельмі надзейныя аўты – менавіта такія абіраюць звычайныя еўрапейцы.

Гонар беларускага аўтапраму

«Трактар МТЗ-82 – найлепшая машына ў Беларусі. БелАЗ таксама вельмі круты, ён складае 30 % сусветнага рынку гіганцкіх самазвалаў. Я ім вельмі ганаруся», – упэўнены спадар Аляксей.

«GEELY» – ездзіць будзе

Што да легкавікоў, цяпер мы ўсе ведаем, што ў Беларусі збіраюць кітайскія «GEELY». Цяжка пакуль назваць гэтае аўта кітайска-беларускім, бо яго амаль цалкам збіраюць з камплектных Кітаю, што праўда, беларускімі рукамі. Калі разважаць пра яго надзейнасць, то не так усё страшна, як апісваюць тыя, хто вельмі скептычна ставяцца да гэтага праекту.

Паводле спадара Хвашчынскага, магчыма, гэта і не самае надзейнае аўта, але ездзіць будзе, асабліва мадэлі, што прадукуюць апошнім часам.

Што да продажу «GEELY», усё залежыць ад таго, як расейскі рынак будзе іх набываць. Але госць праграмы ўпэўнены, што мы ніколі ў жыцці не будзем у стане набываць такой колькасці аўтаў, як выпускае гэты завод.

Таксама з праграмы вы даведаецеся, колькі кілаграмаў бульбы можна правесці на рэлінгах, што лепш – бензін або дызельнае паліва, а таксама дзе сёння заладаваць электракар у Беларусі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат