Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.02.2019
Выпуск 159. Генетыка

Глядзець тут: https://belsat.eu/programs/genetyka/

e898ab4079683f811890b06a38004f36-595x595

Што агульнага ў банана з чалавекам? Ці магчымая генная карэкцыя чалавечага арганізма? Як расчытаць малекулу ДНК? Наколькі рэальна, здаўшы тэст ДНК, даведацца, хто былі твае далёкія продкі і якія народы пакінулі след у тваім геноме? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы «Мова Нанова» Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай дапаможа адказаць біёлаг Аляксей Шпак.

Генетыка – навука пра спадчыннасць і зменлівасць

Спадчыннасць (рус. наследственность) – уласцівасць жывых арганізмаў перадаваць свае прыкметы нашчадкам (рус. потомкам)

Зменлівасць (рус. изменчивость) – уласцівасць жывых арганізмаў набываць новыя прыкметы

Клетка – элементарны структурна-функцыянальны складнік жывых істотаў (рус. существ)

ДНК – дэзаксірыбануклеінавая кіслата, матэрыяльны носьбіт спадчыннасці

Нуклеатыд – манамер ДНК

РНК – рыбануклеінавая кіслата, прымае ўдзел у кадаванні, прачытанні, рэгуляцыі і выражэнні генаў.

Ген – паслядоўнасць нуклеатыдаў ДНК, якая нясе інфармацыю пра будову (рус. строение) канкрэтнага бялку

Геном – сукупнасць усіх генаў арганізма

Храмасома – шчыльна ўпакаваная малекула ДНК

Карыятып – сукупнасць храмасом арганізма

Алель – альтэрнатыўны стан гена

Гомазігота – арганізм, які мае аднолькавыя алелі аднаго гена

Гетэразігота – арганізм, які мае розныя алелі аднаго гена

Гаметы – палавыя клеткі

Бялок – арганічнае рэчыва, якое складаецца з амінакіслот

Фермент – арганічнае рэчыва бялковага паходжання, якое паскарае хуткасць хімічных рэакцый

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат