Глядзець тут: https://belsat.eu/programs/kalyadnyya-simvaly/
Сёння паўсюдны сімвал Калядаў – ялінка, упрыгожаная каляровымі цацкамі і гірляндамі. А раней? Якія сімвалы свята панавалі ў хатах нашых продкаў? Якое магічнае значэнне зашыфраванае ў павуку і каляднай зорцы? Вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская не толькі атрымаюць адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні, але і навучацца рабіць старажытныя сімвалы сваімі рукамі. А дапаможа ім у гэтым госця перадачы, мастачка Валянціна Лойка.
Саламяны павук (рус. соломенный паук) – падвясны саламяны актаэдр або некалькі актаэдраў, што вырабляліся да дня зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі Стваральніка і яго тварэнне – Сусвет.
Калядная зорка (рус. рождественская звезда) – паганскі сімвал сонечнага дыска; у хрысціянстве – першая зорка, якая запальвалася ў небе, калі нарадзіўся Хрыстос.
Каляды = Раство – рус. Рождество
Адзначаць – рус. отмечать
Святкаваць – рус. праздновать
Традыцыйныя каштоўнасці – рус. традиционные ценности
Позірк у мінулае – рус. взгляд в прошлое
Цярплівае чаканне – рус. терпеливое ожидание
Стварэнне – рус. создание; Стваральнік – рус. создатель
Сусвет – рус. вселенная
Прастора – рус. пространство
Час – рус. время
Выкарыстанне – рус. использование
Аздабленне = дэкараванне, афармленне
Упрыгожанне (прадмет) і ўпрыгожванне (працэс) – рус. украшение
Бачанне – рус. видение
Продки – рус. предки
Захавальнік – рус. хранитель
Збіральнік – рус. собиратель
Вырабляць – рус. изготавливать
Даследаваць – рус. исследовать
Загадкавы – рус. загадочный
Скрыжавацца – рус. скреститься
Спалучаць – рус. сочетать
Памер – рус. размер
Выгляд – рус. вид
Уласцівасць – рус. свойство
Промні – рус. лучи
Кутас – рус. кисть
Кропка – рус. точка
Каляровы – рус. цветной
Фарбаваць – рус. красить
Нажні́цы – рус. ножницы
Паштоўка – рус. открытка
Віншаванне – рус. поздравление
Ялінка = елачка