Глядзець тут: https://belsat.eu/programs/hleb/
Вядома, што выпякаць у хатніх умовах хлеб доўга і складана. Ці не прасцей схадзіць у краму, дзе сёння процьма гатункаў? Дык чаму ж тады беларусы, асабліва маладыя, пачынаюць вяртацца да гэтага занятку? І з чаго складаецца ўвесь працэс?
Сябры Студэнцкага этнагарафічнага таварыства Наста Глушко і Святлана Сушко не толькі адкажуць на пытанні вядоўцаў перадачы Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі, але і навучаць, як рабіць рошчыну, вымешваць цеста, фармаваць і выпякаць хлеб.
Збожжа – рус. зерно
Жыта – рус. рожь; жытнёвая мука – рус. ржаная мука
Абойная мука – пшанічная мука з цэльнага зерня
Выраб – рус. изготовление; изделие
Гатунак – рус. сорт
Бохан – рус. буханка
Фармавы хлеб – той, што выпякаецца ў форме
Подавы хлеб – той, што выпякаецца без формы, на подзе («падлозе» – рус. полу) печы
Кавалак = кусок
Луста / скіба – рус. ломоть
Скарынка – рус. корочка
Акраец – рус. горбушка
Асушак – 1. сухі хлеб; 2. тое, што і акраец
Ламанец – адламаны кавалак хлеба, ляпёшкі
Карысны – рус. полезный
Хрумсткі – рус. хрустящий
Смачны – рус. вкусный
Пах – рус. запах
Водар – рус. аромат
Рыхтаваць – рус. готовить
Гатаваць – рус. готовить (про еду)
Пячы – рус. печь
Дрожджы – рус. дрожжи; дражджавы і бездражджавы хлеб
Закваска
Рошчына / апара – негустое цеста на дражджах або з закваскай, якое пасля замешваюць
Браджэнне – рус. брожение
Складнік = інгрэдыент
Узважваць – рус. взвешивать
Дадатак – рус. добавка
Каляндра – рус. кориандр
Кмен – рус. тмин
Разынкі – рус. изюм
Дзяжа, дзежка – драўляная пасудзіна для заквашвання цеста
Кошык – рус. корзина
Гаспадыня, гаспадар – рус. хозяйка, хозяин
Павага – рус. уважение
Забабоны – рус. суеверие
Загортваць у ручнік – рус. заворачивать в полотенце
Частаваць – рус. угощать
Паспытаць / пакаштаваць – рус. попробовать