Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.11.2018
Выпуск 145. Тэатр лялек

Глядзець тут: https://belsat.eu/programs/teatr-lyalek/

10425_img3

Ці зможаце адрозніць марыянетку ад пальчыкавай, пальчаткавай, планшэтнай або роставай лялькі? Якія механізмы руху выкарыстоўваюцца пры кіраванні лялькамі? Што такое «чорны кабінет»? З чаго пачынаўся тэатр лялек у Беларусі?

Вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пазнаёмяцца з чароўным светам лялек і нават навучацца імі кіраваць з дапамогай акторак і рэжысёрак Веранікі Фаміной і Наталлі Ляванавай.

Лялька – рус. кукла

Лялькавод – рус. кукловод

Дзіцячы тэатр лялек – рус. детский театр кукол

Вандроўны тэатр – рус. передвижной театр

Камерны тэатр лялек

Батлейка – беларускі народны тэатр лялек на рэлігійную и побытавую тэматыку

Кіраваць – рус. управлять

Рухацца – рус. двигаться

Імпрэза = прадстаўленне

Казка – рус. сказка

Кулісы

Шырма

«Чорны кабінет» – цёмная сцэна з чорным фонам і чорнае адзенне з мэтай схаваць (рус. спрятать) актораў ды рэквізіты і падкрэсліць (рус. подчеркнуть) дэкарацыі і лялек

Глядач – рус. зритель

Марыянетка – тэатральная лялька, якой кіруе актор пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання (рус. приспособления), часцей за ўсё на нітках

Штокавая лялька – тая, што кіруецца пры дапамозе палачак

Пальчаткавая лялька – лялька, што надзяваецца на руку, як пальчатка (рус. перчатка)

Мапеты – сямейства лялек, створаных Джымам Хенсанам для Мапет-шоу, а таксама лялькі, выкананыя ў стылі Мапет-шоу

Пальчыкавая лялька – лялька, што надзяваецца на палец

Планшэтная лялька – патрабуе наяўнасць паверхні (планшэт, столік), па якой актор «водзіць» ляльку пры дапамозе рукаятак, што мацуюцца (рус. крепятся) да галавы і тулава лялькі

Роставая лялька – гэта спецыяльны анімацыйны касцюм, які актор надзявае на сябе і ў ім рухаецца па сцэне

Ценявая лялька – гэта плоская фігурка, пры дапамозе якой паказваюць прадстаўленне ў тэатры ценяў на светлай сцяне або экране

Скрыня – рус. ящик

Тэатр ценяў

Здзіўляць – рус. удивлять

Мастацтва – рус. искусство

Пляскаць у ладкі / у далоні = апладзіраваць

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат