Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Верасень 1939

 

Што мы ведаем пра так званы «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Па-другое, насельніцтва акупаванай Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў. Аўтары фільму сцвярджаюць, што напад Чырвонай Арміі на Польшчу ў 1939-м, не быў вызваленнем Заходняй Беларусі. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. Акрамя таго, дамова паміж Гітлерам і Сталінам дазволіла Трэцяму Рэйху заатакаваць Францыю ды іншыя еўрапейскія дзяржавы. А неўзабаве, менш як праз два гады, на беларускія землі прыйшлі нацысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.
У фільме знятым у 2011 г. беларускімі дакументалістамі, якія пажадалі застацца невядомымі, выступаюць гісторык Ігар Кузняцоў і беларусы – сведкі падзеяў верасня 1939 г.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат