Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.06.2015
Васіль Цяпінскі

Жыццёвы шлях Васiля Цяпiнскага амаль не асветлены пісьмовымі крыніцамі. Год нараджэння невядомы. Традыцыйна (без якіх-небудзь грунтоўных падстаў) лічыцца, што ён нарадзіўся недзе ў 40-х гадах XVI ст. Пацвердзіць ці абвергнуць гэту гіпотэзу даволі цяжка. Датаваны 1578 г. партрэт Цяпінскага выклікае сумненні адносна паходжання гэтага мастацкага твора. Няма звестак аб вучобе Васіля Цяпінскага ў замежных універсітэтах, што таксама дало б нейкія падставы для больш дакладнага вызначэння даты яго нараджэння. Як сведчаць знойдзеныя дакументы, у кан. 50-х — пач. 60-х гг. XVI ст. бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо вельмі сталага ўзросту (тэстамент маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я — пачатку 40-х гадоў XVI стагоддзя. У 50-х гадах XVI стагоддзя ён самастойна удзельнічаў у судовых працэсах і не быў малодшым сынам у час складання тэстаменту. У ім згадваюцца таксама яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны — Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына. Новыя архіўныя дакументы і даследаванні дазволяць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя звесткі аб жыццёвым шляху Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат