Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.06.2015
Вайна за польскую спадчыну

Вайна за польскую спадчыну — вайна паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку, і Францыяй — з іншага (1733—1735). Прычынай паслужылі выбары караля на польскі прастол пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка XV, які раней ужо займаў польскі трон падчас Паўночнай вайны, Расія і Аўстрыя — саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына нябожчыка караля. Перамогу атрымала антыфранцузская кааліцыя.
Паводле Венскага міру 1738 Фрыдрых Аўгуст быў прызнаны польскім каралём як Аўгуст III, а Ляшчынскі атрымаў герцагства Латарынгію; у абмен Францыя прызнала Прагматычную санкцыю, па якой пераемніцай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла VI у спадчынных уладаннях прызнавалася яго дачка Марыя Тэрэзія, а імператарам павінен быў стаць яе муж Франц I Стэфан, які адмовіўся ад роднай Латарынгіі на карысць Станіслава.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат