Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.07.2015
Тутэйшыя

 

«Тутэйшыя» — сатырычная трагікамэдыя Янкі Купалы (у вызначэнні аўтара — «трагічна—смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях»). П’еса завершаная ў жніўні 1922 году. У аснове п’есы — роздум аўтара пра гістарычныя шляхі і будучыню беларускага народу. Я. Купала выказвае глыбокую трывогу за духоўную спадчыну беларускага народу, яго нацыянальную сьвядомасць. Сваім творам  ён заклікае змагацца з тутэйшасцю — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай сьвядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю.
Cцэнічнае жыццё п’есы пачалося ў Беларускім дзяржаўным тэатры ў 1926 годзе пастаноўкай расейскага рэжысэра М. Папова. Але хутка п’еса была знятая з рэпертуару як твор нацыяналістычны. У 1990 годзе спэктакль быў пастаўлены на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы рэжысэрам М. Пінігіным, які перачытаў трагікамэдыю як філасофскі трагіфарс. З перапынкамі спэктакль ішоў на сцэне тэатру да 2010 году.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат