Заходняя Беларусь — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у 1918-1920 гг. неаднаразова мянялі прыналежнасць і адышлі да Польшчы паводле Рыжскай мірнай дамовы пасля польска-савецкай вайны. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны землі ўвайшлі ў склад БССР, пасля 1944 года частка іх адышла да Польшчы (Беластоцкая вобласць).
Ваяводства – адзінка тэрытарыяльнага падзелу Польшчы (у тым ліку і ў міжваенны час). Адпаведнік беларускай вобласці. У міжваеннае дваццацігоддзе ў Заходняй Беларусі існавалі Віленскае, Беластоцкае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы.
Войска Польскае – вайсковыя фармаванні Польскай Рэспублікі
Другая Рэч Паспалітая – другая Польская Рэспубліка.
Другая сусветная вайна – рус. Вторая мировая война.
Жаўнер = салдат.
Мяжа – рус. граница; памежнік, памежжа.
Жыхар – рус. житель.
Парушальнік – рус. нарушитель.
Кантрабандыст (мясц. шмуклер), кантрабанда (шмуклерства).
Вязень – рус. узник.
Выведка = разведка.
Памежная ахова – рус. пограничная охрана.
Калючы дрот – рус. колючая проволока.
Памежны слуп – рус. пограничный столб.
Падмурак = фундамент.
ДАК – доўгатэрміновая агнявая (абарончая) кропка.
Паўкапанір – фартыфікацынае збудаванне, прызначанае весці флангавы агонь у адным кірунку.
Амбразура, адтуліна (рус. отверстие).
Пільнаваць – рус. стеречь.
Зброя – рус. оружие.
Гармата – агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).
Супрацьтанкавая гармата, зенітная гармата.
Бафорс (Буфорс) – шведскі канцэрн, на якім у міжваенны час рабілі зброю. Гэту ж назву меў і шэраг артылерыйскіх гармат, якія былі на ўзбраенні Войска Польскага.
Кулямёт – рус. пулемет.
Стражніца – польскі памежны пост, застава.
Чыгунка – рус. железная дорога.
Вузкакалейка – вузкакалейная чыгунка.
Цягнік – рус. поезд.
Умацаваны раён – рус. укрепленный район/ укрепрайон.
Рыжская мяжа – савецка-польская мяжа ў 1921-1939 гг.
Вераснёўская кампанія 1939 года – абарончая вайна польскай арміі супраць агрэсіі Трэцяга Рэйха.