Пра курсы
ГАРАДЫ :


16.09.2015
Выпуск 23. Вёска 2

 

Чаму бочку без дна і п’яніцу называюць аднолькава – жлукта? Што рабіў гаспадар, калі бык з плугам раптам заўважаў цёлачку? З якіх элементаў складаецца сялянская хата? Пра гэта ды іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – гаспадаром аграсядзібы «Гаенскія вытокі» Сяргеем Селяхом.

А пакуль – невялікі слоўнік па тэме «Вёска».

Ярмо – хамут для вала
Заноза
Дужка – рус. скоба
Плуг
Барана
Маслабойка
Смятанка, вяршкі – рус. сливки
Гужы — лейцы
Аглоблі
Вуздэчка
Ступа, песцік – выціскаць алей (напрыклад, з ільнянога семені)
Збожжа – рус. зерно
Лапата – каб саджаць хлеб у печ
Рыдлёўка – каб капаць зямлю
Шуфель – каб зачэрпваць нешта сыпкае (пясок, зямлю)
Жлукта – драўляная бочка без дна для мыцця бялізны. У пераносным значэнні – п’яніца.
Пральная машына – рус. стиральная машина
Ёмістасць – рус. ёмкость
Цэбар, кадушка – ёмістасці для засолкі ці замочвання гародніны на зіму
Куфар – рус. сундук
Бочка, бочачка
Калаўрот – каб сучыць нітку, рус. прялка
Ільнамялка
Трапа́чка – прылада для трапання льну
Часа́ла – прылада для часання льну
Кудзеля
Кросны – ткацкі станок
Капа, посцілка – рус. покрывало
Падворак – двор вакол хаты
Плот – рус. забор
Вароты
Брама – вароты, накрытыя дахам
Брамка, веснічкі – рус. калитка
Падмурак – фундамент
Зруб
Бервяно, бярвёны – рус. бревно, брёвна
Падлога – рус. пол
Столь – рус. потолок
Ашаляваць дошкамі – рус. обшить досками
Дах – рус. крыша
Дахоўка – чарапіца
Страха – саламяны дах
Бэлька – рус. балка
Кроквы – рус. стропила
Шыба, шыбіна – шкло, устаўленае ў раму
Аканіцы – рус. ставни
Ліштвы – рус. наличники

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат