Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.04.2016
Выпуск 52. Свята

 

Чым адрозніваюцца ва ўжыванні словы «гадавіна» і «ўгодкі»? Што такое вэлюм, мятлік, строй? Які існуе сінонім да слова «маршалак»? Як правільна называць жаніха і нявесту па-беларуску? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з паэтам і шоўменам Усеваладам Сцебуракам.

Cвята, святочны – рус. праздник, праздничный
Урачысты – рус. торжественный
Вяселле, вясельны – рус. свадьба, свадебный
Хрэсьбіны – рус. крестины
Улазіны / уваходзіны = наваселле
Дзень народзінаў = дзень нараджэння
Юбілей: гадавіна (рус. годовщина) і ўгодкі (рус. годовщина). Гадавіна – юбілей з нагоды дня народзінаў, напрыклад, пяцідзесяцігоддзе. Угодкі – юбілей сумнай падзеі, часцей пахавання ці смерці.
Зару́чыны (рус. помолвка) – тое, што папярэднічае вяселлю.
Паса́г – рус. приданое
Вядоўца / вядучы, канферансье, шоўмен
Марша́лак (рус. тамада) – згодна старажытнае традыцыі вядоўца на вяселлі
Музы́ка – рус. музыкант
Маладыя: малады і маладая – рус. жених и невеста
Дружкі / сведкі / асістэнты – рус. свидетели. Дамо слова дружцы (ж.р.) нашай маладой и дружку (м.р.) нашага маладога!
Звароты (рус. обращения): спадар, спадарыня, спадарства, пан, пані, панове, шаноўная грамада, паважаныя госці. Васпан і вашамосць – архаічныя звароты, якія ў сучаснай мове маюць паэтычнае або іранічнае адценне.
Шлюб – рус. брак. Пабрацца шлюбам / ажаніцца з – рус. жениться на.
Посуд для напояў: келіх (рус. бокал), чарка / кілішак (рус. рюмка), шклянка (рус. стакан), куфаль / кухаль (рус. бокал для пива). Падымайма келіхі! Наліце чарачкі! У кілішак не нацэдзіш лішак! Келіх – на віно ці шампанскае, куфаль / кухаль – на піва, чарка – на гарэлку, шклянка – на ваду або сок.
Пярсцёнак – рус. кольцо. Бывае заручальны і шлюбны. Жуковіна (састарэлае) – пярсцёнак без каменя.
Бацькоўскае дабраславенне / згода – рус. родительское согласие. Дабраславіць на шлюб, дабраславіць абра́зам (рус. благословить иконой)
Строй / убор / убранне = касцюм
Вэлюм – рус. фата
Мятлік – рус. бабочка
Пасаваць / быць да твару = падыходзіць. Маладой пасавала белая сукенка.
Тосты: «Згоды ды кахання!» (рус. согласия и любви),«Згоды ды лагоды», «Няхай шчасціць!», «Будзьма!», «Віват маладым!»

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат