Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.10.2015
Выпуск 28. Спадчына

 

Чым адрозніваецца матэрыяльная спадчына ад нематэрыяльнай? Што такое рэстытуцыя? Як кожны з нас можа спрычыніцца да захавання нацыянальнай спадчыны? Ці спрыяюць захаванню спадчыны сучасныя прадукты кшталту вышымаек? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – спецыялістам па ахове спадчыны, краязнаўцам, экскурсаводам Цімохам Акудовічам.

Слоўнік

Спадчына – рус. наследие, наследство. Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына.

Мінуўшчына = даўніна
Старадаўні, старажытны
Разбурэнне, знішчэнне, руйнаванне
Захаванне, кансервацыя, рэстаўрацыя
Каштоўнасці – рус. ценности
Шанаваць = паважаць
Замак, палац (рус. дворец), сядзіба(рус. усадьба), маёнтак, фальварак
Флігель, бровар (рус. винокурня), брама (вароты), стайня (рус. конюшня), млын (рус. мельница), капліца (рус. часовня)
Род, радавод, генеалогія, генеалагічнае дрэва
Спадкаемца, спадчыннік – рус. наследник, преемник
Нашчадак – рус. потомок
Продак, прашчур – рус. предок
Рэстытуцыя (вяртанне) матэрыяльных каштоўнасцяў
Вандроўкі, падарожжы – рус. путешествия
Экскурсіі
Экскурсійны маршрут
Аглядаць каштоўнасці і цікавыя мясціны
Гісторыя, гістарычныя мясціны
Князі, каралі, шляхта
Сяляне, вяскоўцы
Мастацтва – рус. искусство
Рукапісы, рукапісныя кнігі
Старадрукі – старадрукаваныя кнігі
Друкарня – рус. типография
Помнікі архітэктуры
Мур = сцяна
Падмурак = фундамент
Падстрэшша = гарышча, вышкі (рус. чердак)
Касцёл, царква, сінагога, мячэць
Рошчына – рус. раствор
Памяць
Валанцёр
Талака – калектыўная дапамога
Фальклор, збіраць фальклор
Запісваць песні
Народны строй
Арнамент, узор
Вышыўка
Кросны – рус. ткацкий станок
Брукаванка – рус. брусчатка
Выкарыстанне – рус. использование
Руплівасць = стараннасць, клапатлівасць, клопат
Гаспадар – рус. хозяин
Краявід = ландшафт
Надгробак = надмагілле

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат