Пра курсы
ГАРАДЫ :


16.03.2016
Выпуск 47. Рыбалка

 

Чаму мы кажам «хадзіць на рыбу»? Як называецца рыбалоўны рыштунак? Што такое «рыбамабіль», «мясарубка», «пінгвін»? Як правільна гатаваць юшку? У чым спецыфіка зімовай рыбалкі? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць пра гэта з рыбакамі Ігарам Крэбсам ды Ігарам Капусціным.

Хадзіць на рыбалку, на рыбу (не па рыбу, бо па рыбу ходзяць у краму!)
Лавіць рыбу / вудзіць (рас. удить)
Рыштунак рыбака – рас. снаряжение рыбака
Ву́да – рас. удочка
Лёска (праз ё!)
Шпуля для намотвання лёскі
Паплавок
Грузіла / патапец
Званочак – рас. колокольчик
Кручок
Падхватнік / сачок для выцягвання рыбы
Зімовая рыбалка
Ледабур – прылада для таго, каб рабіць лункі ў лёдзе
Рыбнік
Прыкорм – рас. подкормка
Сумесь – рас. смесь
Прынада (рас. приманка) / насадка
Блясна – прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі
Мармышка – тып блясны; кручок, запаяны ў драбінку
Матыль – лічынка камара
Шыцік – маленькі рачны чарвячок, рас. ручейник
Апарыш – лічынка мухі
Рыба бярэцца / торкаецца / клюе – рас. клюет
Аку́нь – рас. окунь
Шчупак – рас. щука
Пячкур – рас. пескарь
Мянтуз – рас. налим
Плотка – рас. плотва
Верхаводка / быстранка – рас. уклейка
Жабры / шчэлепы
Луска – рас. чешуя
Юшка – рас. уха
Запечаны лешч з бульбай
Смажаны (рас. жареный) карп

Рыбалоўны жаргон

Барада – моцна заблытаная лёска
Тэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формы
Пінгвін – рыбак на лёдзе
Мясарубка – безынерцыйная рыбалоўная шпуля
Катлета – прыкорм, злеплены ў форме шайбы
Морква – прыкорм, злеплены ў форме конуса
Паркоўка, паркаваць – вылавіць рыбу і пасадзіць у рыбнік
Амніставаць рыбу – адпусціць рыбу назад, у вадаём
Сундук – судак
Лаўрушка – дробны падлешчык
Зубасты, кракадзіл, мамка, ножык, плямісты, шнурок, травянка, шчупакабра – пра шчупака
Сікельда, сікіляўка, нанарыбка, піпісон, рознарыбіца, шалупень, жыўцовы памер, карлікавая, моладзь, недамерак – пра дробную рыбу
Лапаць, ляшчара, саплівы, падлец – пра ляшча
ОБТ («олд беларашн традзішн») – выпіўка на рыбалцы
Абрэз – перакусванне рыбай лёскі
Рыбамабіль – аўтамабіль, у якім рыбак едзе на рыбалку

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат